Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У беларусаў ёсьць свая эмігранцкая культура”


Belarus – Alena Makouskaya, geusteditor, Minsk 18Dec2007
Belarus – Alena Makouskaya, geusteditor, Minsk 18Dec2007

Ці ўдаецца беларускай эміграцыі захавацца ва ўмовах ціску глябалізацыі з аднаго боку, і суседніх больш моцных дыяспар – зь іншага?


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня Алена Макоўская скончыла Лінгвістычны ўнівэрсытэт і Акадэмію кіраваньня, на трэцім зьезьдзе ў 2001 годзе абраная на пасаду старшыні рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, пераабраная на наступным зьезьдзе ў 2005-м. Штораніцы журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе са спадарыняй Макоўскай пра розныя аспэкты жыцьця беларускай эміграцыі.

Уліцёнак: “Ці ў стане сябры “Бацькаўшчыны” супрацьстаяць глябалісцкай культуры цяперашняга постіндустрыяльнага грамадзтва – дапамагчы беларускім эмігрантам захаваць сваю нацыянальна-культурную ідэнтычнасьць?”

Макоўская: “Тыя арганізацыі беларускай дыяспары, якія падтрымліваюць гэтую ідэнтычнасьць, зьвяртаюцца да нас за дапамогай з пэўнымі матэрыяламі, мэтодыкай, і мы заўсёды ідзем насустрач. А каб “Бацькаўшчына” карысталася дзяржаўнай падтрымкай, то маглі б гэтаму спрыяць у больш поўнай меры”.

Уліцёнак: “Прадстаўнікі краінаў так званага “трэцяга сьвету” самаізалююцца ад заходняй ці амэрыканскай, да прыкладу, культуры і ўтвараюць уласныя анклявы. Маладая беларуская эміграцыя ідзе гэтым шляхам або шукае новыя стасункі з новым для сябе сьветам?”

Макоўская: “Нашыя эмігранты вельмі адкрытыя да ўсяго, што адбываецца ў сьвеце. Але тыя, хто праяўляюць палітычную актыўнасьць, яны працягваюць захоўвацца беларусамі”.

Уліцёнак: “Калі пасьля лёзунгу “Беларусь – у Эўропу!” нашы ў ёй урэшце апынаюцца – яны ўпісваюцца ў стандарты эўрапейскай дэмакратыі й культуры лепш, чым, напрыклад, пакістанцы ці аўганцы?”

Макоўская: “Так, безумоўна – лепш”.

Уліцёнак: “Ці можна наагул гаварыць пра эмігранцкую культуру беларусаў?”

Мкоўская: “Напэўна, так. Бо менавіта беларускія эмігранты далі Беларусі шмат паэтаў, пісьменьнікаў, мастакоў. Вельмі шмат імёнаў зь ліку такіх людзей дагэтуль застаюцца невядомымі. Мы ўвогуле можам нават гаварыць пра пэўныя адметнасьці беларускай мовы, сфармаванай у асяродку паваеннай эміграцыі”.

Уліцёнак: “А суседнія, так бы мовіць, дыяспары – расейская, украінская, польская – моцна ўплываюць на беларускую эміграцыю, не паглынаюць яе?”

Макоўская: “Мушу прызнаць – праглынаюць яны беларускую эміграцыю. Больш моцныя эміграцыйныя асяродкі і магчымасьцяў могуць прадставіць куды больш, каб эмігранты маглі самарэалізавацца. А ўлічваючы слабую нацыянальную самаідэнтыфікацыю беларусаў трэба прызнаць, што беларусы часта самі ахвотна далучаюцца да іншых дыяспараў”.

Найлепшыя матэрыялы аўторка паводле А.Макоўскай:

Начная аБЛОГа
За мяжу – без дазвольнага штампу
Беларусам бракуе самаацэнкі
Праскі акцэнт: “Ідэалягічнай перамогі ў Пуціна не атрымалася”
«Белая Русь» пранікае ў ВНУ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG