У ім гаворыцца, што ад 1 студзеня 2008 году адмяняецца дазвольны штамп у пашпарце для часовага выезду за мяжу.
Цяпер пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь зьяўляецца сапраўдным для часовых выездаў за мяжу без прастаўленьня ў ім адмысловай адзнакі.
Таксама зацьвярджаецца Палажэньне пра банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права на выезд якіх з краіны часова абмежавана.
Паводле міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, у сьпіс асобаў, якім будзе часова забаронены выезд за межы краіны, будуць унесены каля 100 тысяч грамадзянаў.