Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды над Макаевым і Сяргеенкам перанесеныя


У Ленінскім судзе Менска 12-га сьнежня не адбыліся адміністрацыйныя працэсы над прадпрымальнікам Аляксандрам Макаевым і студэнтам Мікалаем Сяргеенкам, якіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта ўчыненым 6-га сьнежня.


Нагадаем, у той дзень міліцыянты ўварваліся ў офіс Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і канфіскавалі ўлёткі да мітынгу прадпрымальнікаў, заплянаванаму на 10-га сьнежня. Паводле міліцыянтаў, актывісты нібыта сустрэлі іх нецэнзурнай лаянкай.

Міліцыянты, якія лічацца сьведкамі інцыдэнту, сёньня ў суд не з’явіліся. Судзьдзя Юлія Шумская перанесла працэс над Мікалаем Сяргеенкам на 14-ае сьнежня. Суд над Аляксандрам Макаевым не адбыўся таму, што прадпрымальніка не прывезьлі з турмы на вуліцы Акрэсьціна, дзё ён адбывае 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 10-га сьнежня. Гэтае пакараньне прадпрымальнік атрымаў учора, 11-га сьнежня.

“Сёньня ўвечары будзе вырашана, калі адбудзецца новы працэс над маім падабаронным”, -- паведаміў адвакат Макаева Аляксандр Галіеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG