Гэтую прыказку бабуля ўжывала таксама досыць часта. Яна прыгадвала яго заўсёды, калі хацела каго-небудзь пакрытыкаваць, паўшчуваць за нездагадлівасьць, някемнасьць. Найчасьцей гэта адбывалася ў нейкай побытавай сытуацыі, калі я ці мая сястра нечага не разумелі, не маглі справіцца з бабуліным заданьнем.
“Вось, – казала бабуля, – пашлі дурнога, за ім другога”. І ішла рабіць працу сама. Нашыя непаразуменьні часам здараліся і з тае прычыны, што мы ня ведалі значэньня некаторых слоў. Аднак такой лексыкі было няшмат, іначай выходзіла з тымі, хто зусім ня ведаў беларускай мовы.
Пераказвалася сямейнае паданьне пра бабулінага пляменьніка Лёньку, маці якога, старэйшая бабуліна сястра, пасьля вайны ў пошуках працы выехала на Ўрал, у Расію. Там і нарадзіўся Лёнька. Калі ён упершыню прыехаў у Беларусь, то зусім ня ведаў і не разумеў беларускай мовы. Дзеці хутка здагадаліся пра гэта і пачалі зь яго зьдзекавацца. Яны прасілі яго: “Лёнька, прынясі галень (гэта значыць, стары венік)”, – альбо: “Лёнька, падай кает (так іхняя бабуля называла сшытак), – і калі Лёнька, ня ведаючы, што гэта такое, прыносіў зусім іншую рэч, сьмяяліся і дражнілі яго: “Ну вось, пашлі дурнога, за ім другога”. Вядома, не абыходзілася бязь сьлёз і бойкі...
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)