(Абламейка: ) “Як на вашую думку, зьменіцца замежная і ўнутраная палітыка Польшчы з новым прэзыдэнтам Лехам Качыньскім?"
(Карбалевіч: ) “Палякі выбралі перамены. З улікам перамогі правых партыяў на выбарах у Сэйм варта чакаць істотных зьменаў ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы Варшавы. У замежнай палітыцы можна прагназаваць пэўны акцэнт на “новы польскі нацыяналізм”. У мінулым польскі нацыяналізм быў скіраваны ў асноўным супраць Расеі. Відаць, і цяпер можна чакаць пэўнага напружаньня ў польска-расейскіх дачыненьнях. Але новы варыянт польскага нацыяналізму будзе арыентаваны і на больш жорсткае адстойваньне інтарэсаў Польшчы ў Эўразьвязе. Глеба для канфлікту ўжо ёсьць – паўночна-эўрапейскі газаправод, які пачынаюць будаваць па дну Балтыйскага мора Расея і Нямеччына. Качыньскі вельмі крытычна ацэньваў гэтую ідэю, заяўляючы, што яна пагражае польскім інтарэсам. Гэта сэпаратны праект, які Нямеччына ажыцьцяўляе па-за межамі агульнай энэргетычнай палітыкі Эўразьвязу".
(Абламейка: ) "Як паўплывае перамога Качыньскага на беларуска-польскія дачыненьні?"
(Карбалевіч: ) "Вядома, што правыя партыі ў адносінах да афіцыйнага Менску займаюць больш жорсткую пазыцыю, чым левыя, якія былі ва ўладзе дагэтуль. Левыя ішлі на пэўныя кантакты, напрыклад, сустракаліся прэм’еры, а правыя актыўна займаліся беларускім пытаньнем у Эўрапарлямэнце, іншых структурах. Верагодна, што пасьля выбараў пытаньне пра сытуацыю ў Беларусі, пра становішча палякаў у Беларусі будзе пастаўлена дастаткова востра і ўрадам і новым прэзыдэнтам. Можна нагадаць, што пасьпешлівае вяртаньне польскага амбасадара ў Беларусь выклікала крытыку ў правых партыяў. Напружваньне ў беларуска-польскіх адносінах працягнецца".