Як вынікае з рашэньня судзьдзі Алы Паплеўкі, кіраўніцтва політэхнікуму адлічыла Сержука Мурашку без парушэньня заканадаўства. Аднак сам актывіст “Маладога фронту” лічыць інакш:
(Мурашка: ) “Я чакаў, што ў жодзінскім судзе мне будзе адмоўлена. Бо мяне выключылі за тое, што я зьезьдзіў на мітынг, на “Чарнобыльскі шлях”. Дакумэнты былі сфальсыфікаваныя. Гэта было адразу відаць, і гэта бачыла судзьдзя. Але ж, як я думаю, вынесьці такое рашэньне ёй было загадана. Кіраўніцтва тэхнікуму стаяла задаволеным, усьміхалася. А судзьдзя нават не падняла вачэй, каб паглядзець мне ў вочы”.
Актывіст “Маладога фронту” быў выключаны з політэхнікуму сёлета ў траўні, пасьля ўдзелу 26 красавіка ў апазыцыйнай акцыі ў Менску. Там ён быў затрыманы міліцыянтамі, якія паведамілі пра гэта кіраўніцтву навучальнай установы.
Дырэктар політэхнікуму Пётар Талерчык і група выкладчыкаў даводзілі на судзе, што выключылі Сержука за парушэньне правілаў унутранага распарадку навучальнай установы. Маўляў, яму неаднаразова абвяшчаліся вымовы за пропускі заняткаў і канфлікты з пэдагогамі. Што тычыцца добрай пасьпяховасьці, за якую жодзінскі юнак атрымліваў павышаную стыпэндыю, то кіраўнікі тэхнікуму пры яго адлічэньні гэтага паказьніка ня бралі пад увагу. Бацька Сержука Аляксей Мурашка расчараваны сёньняшнім вынікам судовага разгляду скаргі сына:
(Мурашка: ) “Сьведкі з боку тэхнікуму хлусілі. Гэта было відаць няўзброеным вокам. Яны блыталіся ў паказаньнях. Паказаньні — супярэчлівыя. Сорамна весьці змаганьне зь дзецьмі”.
Адвакат Павал Сапелка, які абараняў на судзе інтарэсы Сержука Мурашкі, таксама лічыць, што жодзінскі актывіст моладзевага дэмакратычнага руху адлічаны незаконна:
(Сапелка: ) “Згода камісіі ў справах непаўналетніх, якая патрабуецца ў дадзеным выпадку, была атрымана ўжо пасьля адлічэньня. Інакш кажучы, ужо паводле адной гэтай падставы фармальна можна лічыць выключэньне незаконным. Гэта па-першае. Па-другое, паводле закону, можна адлічыць толькі за сыстэматычныя парушэньні”.
Як паведаміў Сяржук Мурашка, ён зьбіраецца абскардзіць рашэньне ў Менскім абласным судзе.
Выключэньне з тэхнікуму Сержука Мурашкі 25 траўня спрычынілася да масавай галадоўкі пратэсту ў Жодзіне. У акцыі, што доўжылася каля двух тыдняў, бралі ўдзел моладзевыя актывісты гэтага гораду, якія таксама паводле палітычных матываў былі выключаныя з розных навучальных установаў краіны.