(Зьміцер Падбярэскі: ) “Прывітаньне слухачам Беларускай Свабоды! Мінула лета, якое традыцыйна пазначана міжсэзонным спадам музычнае актыўнасьці. І, бадай, першай ластаўкай аднаўленьня канцэртнага жыцьця зрабіўся вялікі зборны канцэрт у менскім клюбе “Рэактар”, у якім, што найбольш цікава, бралі ўдзел, сярод іншых, пяць калектываў — пераможцаў апошніх конкурсаў на фэстывалі “Басовішча”. І сярод іх — менская ж група “Тарпач”, пераможца “Басовішча” 2004 году і ганаровы госьць гэтага фэстывалю ўжо сёлета. Такім чынам, у студыі радыё “Свабода” — удзельніца калектыву — вакалістка, аўтарка тэкстаў і музыкі некаторых песень Сьвятлана Сугака. Дзень вам добры, Сьвятлана!
Рыхтуючыся да запісу гэтае праграмы, я, шчыра кажучы, вырашыў удакладніць у тлумачальным слоўніку, што ж азначае назва групы “Тарпач”? І такога слова там не знайшоў”.
(Сьвятлана Сугака: ) “Тарпач — гэта дыялектнае слова, такі корч, які ляжыць пасярэдзіне гароду, чыста прыбранага, і які няведама адкуль узяўся, але яго немагчыма выцягнуць, і ён нібы адстойвае свае правы на тое, што яму можна там ляжаць і рабіць тое, што ён хоча”.
(Падбярэскі: ) “Якім задумваўся “Тарпач”: камандаю сяброў, якія жадалі нештачкі прасьпяваць-прайграць сваім жа сябрам ці вы тады ўжо замахваліся, прынамсі, на “Басовішча”?”
(Сугака: ) “Спачатку сабраліся проста таму, што падабалася граць музыку, рабіць нешта сваё, цікавае, новае. Потым, калі ў нас пачалося нешта атрымлівацца, даведаліся пра гэты фэст і паспрабавалі паехаць. І паехалі”.
(Падбярэскі: ) “Паехалі — і выйгралі”.
(Сугака: ) “Не, ня так адразу. Першы год, як паехалі, мы там нічога не занялі. Потым яшчэ год рэпэтавалі, вучыліся і ў 2004 годзе занялі першае месца”.
(Падбярэскі: ) “Відаць, невыпадкова, Сьвятлана, я гутарыў з табой падчас апошняга “Басовішча” адносна таго, што яно значыць часам для творчасьці музыкаў. А вось калі прыйшло да вас усьведамленьне таго, што вы ня проста дваровыя музыкі для сяброў, а артысты, — да “Басовішча” ці ўсё ж пасьля яго?”
(Сугака: ) “Калі мы ехалі на “Басовішча”, дык думалі: ну мы так, можа, паспрабуем, можа атрымаецца, можа не. Але чымсьці трэба займацца. Аднак калі ўжо на “Басовішча” зьезьдзілі, паглядзелі, дык падумалі, што трэба мець пэўны ўзровень, каб нешта рабіць і каб у цябе нешта атрымлівалася. Пасьля “Басовішча” мы зразумелі, што трэба займацца больш прафэсійна і больш упарта, і больш часу аддаваць менавіта музыцы”.
(Падбярэскі: ) “Альбом “Усё будзе” ствараўся лёгка, ці былі нейкія творчыя ваганьні, у які бок скіравацца і, магчыма нават, каго ўзяць за ўзор у сэнсе гукавой палітры, стылістыкі?”
(Сугака: ) “Не, мы ня думалі, на каго трэба раўняцца і да чаго павінен быць падобны гук. Мы рабілі тое, што нам падабаецца. Цяпер нам ужо кажуць, што дзесьці там нават “Pink Floyd” гучыць — я ўчора пачула. Мы не хацелі ні на каго быць падобнымі, не было такой мэты. Мы рабілі тое, што нам падабаецца”.
(Падбярэскі: ) “Тарпач”, калі не памыляюся, належыць да тых калектываў, якія ад пачатку пісалі песьні на беларускай мове. Адкуль гэта прыйшло і чым тлумачыцца вашае добрае, адзначу, валоданьне ня толькі размоўнаю мовай, але і паэтычнаю?”
(Сугака: ) “Вучыліся мове ў школах — ня болей. А чаму на беларускай мове — таму што родная. Таму што трэба рабіць штосьці сваё. Ужо цяпер нас пытаюцца і прапануюць сьпяваць на ангельскай мове, каб было болей магчымасьцяў выехаць за мяжу. Нам ня трэба гэтага. Хапае гуртоў, якія сьпяваюць і на ангельскай, і на расейскай. Мы ж будзем рабіць сваё, роднае. Таму я й ня ведаю, чаму на сваёй мове… А чаму мы павінны сьпяваць на іншай?! Трэба на сваёй рабіць!”
(Падбярэскі: ) “Сьвятлана, у мяне такое адчуваньне, што ў калектыве лідыруеце ўсё ж вы, дзяўчына”.
(Сугака: ) “Гурт “Тарпач” ня лічыць, што ў нас ёсьць нейкі лідэр. Такога няма. Мы ўсе пытаньні вырашаем разам: куды ехаць на канцэрты, калі запрашаюць, як пісаць, калі і што, кліп вось цяпер мы плянуем здымаць. Мы — адна каманда, адзін гурт”.
(Падбярэскі: ) “А вось у інтэрвію “Музыкальной газете” Сьвятлана Сугака прызнала, што для вялікага сольнага канцэрту рэпэхртуар “Тарпача” пакуль сьціплы. А вось з кім вам найбольш прыемна ўдзельнічаць у канцэртах?”
(Сугака: ) “Усе гурты, якія робяць музыку ня дзеля таго, каб хтосьці даведаўся пра іх, а дзеля таго, каб рабіць беларускую музыку і рабіць якасна. З усімі цікава супрацоўнічаць. Ну, калі зь ліку мэтраў, дык з “NRM” мы гралі канцэрт у Польшчы, у Беластоку. Канечне, спадабалася, бо шмат людзей прыйшло, менавіта таму, што гэта быў “NRM”. Гралі з “Індыга”, з “IQ48”, “BN”, “Partyzone”. Цяпер вось плянуем сыграць з “Zygimont Vaza”.
(Падбярэскі: ) “У свой час зьнешняе аблічча музыкаў дазваляла амаль беспамылкова вызначыць, якую музыку яны выконваць. Гард-рокеры мелі доўгія валасы, выканаўца “новай хвалі” — акуратненькія фрызуры. А ваш зьнешні выгляд? Вы яго прадумвалі папярэдне і хоць нейкім чынам падводзілі пад музычную стылістыку?”
(Сугака: ) “Не. Выглядаем так, як нам самім падабаецца выглядаць, як нам хочацца ў пэўны момант жыцьця, бо ўсё зьмяняецца”.
(Падбярэскі: ) “Аднак, я гляджу, пасьля “Басовішча” ты таксама зьмяніла расфарбоўку…”
(Сугака: ) “Ну так! Я ўвесь час шукаю нешта новае, цікавае. А вось пад музыку — ніяк. Гэта зьвязана толькі з маім унутраным сьветаадчуваньнем”.
(Падбярэскі: ) “Так, унутранае сьветаадчуваньне Сьвятланы Сугакі…”
(Сугака: ) “Так, так!”
(Падбярэскі: ) “Зараз пытаньне такое… Крыху па-за тактам. Шараговы слухач, паслухаўшы ваш альбом, можа запытацца: няўжо наўкола ўсё гэтак дрэнна, жахліва, што пра жыцьцё неабходна крычаць? Што вы імкнецеся выказаць ва ўласных песьнях?”
(Сугака: ) “Хочацца, каб людзі пачулі, ня проста чулі, а каб яны менавіта для саміх сябе нешта вызначылі. І цяпер такі час, што калі проста так кажаш, то большасьці ўсё роўна, пра што ты ім распавядаеш і што ты ўвогуле ад іх хочаш. І тады ўжо, калі няма моцы проста казаць, калі ты кажаш, але разумееш, што перад табой сьцяна, якая нічога ня чуе, — тады нічога не застаецца, як крычаць. Трэба штосьці зьмяняць, і калі не застаецца ўжо ніякіх сродкаў, крык — гэта такі ўжо крайні выпадак, тады і крычыш. Ня ведаю, ці будзе нейкі вынік. Хочацца, каб людзі ўсё ж пачулі і зразумелі тое, што мы хочам ім сказаць. Вось цяпер мы сьпяваем так, крыкам. Можа, прыйдзе час, калі будзе крыху лепей, калі людзі пажадаюць чуць адзін аднаго, тады, відаць, і мы будзем спакайнейшыя”.
(Падбярэскі: ) “Цяпер, ты лічыш, такога няма…”
(Сугака: ) “Мне здаецца, што няма…”
(Падбярэскі: ) “Сьвета, прабач за ўжо зусім нясьціплае пытаньне: а якога ты году нараджэньня?”
(Сугака: ) “1985-га”.
(Падбярэскі: ) “Гэта вось я невыпадкова хацеў высьветліць, таму што падштурхнула да гэтага вашая песьня “Радыяцыя”. Чаму менавіта чалавек, які нарадзіўся за год да чарнобыльскай катастрофы, сёньня сьпявае на гэтую тэму? Гаворачы “радыяцыя”, ты мела на ўвазе непасрэдна сам факт, зьвязаны з Чарнобылем, ці разумела гэтае паняцьце шырэй?”
(Сугака: ) “І сам Чарнобыль, і радыяцыю душы. Справа ў тым, што песьня напісана ня мной, яе напісаў Дзіма Астапук, наш гітарыст. Але я таксама яе перажываю ўнутры і адчуваю ўсё гэта. Радыяцыя выбухнула ў 1986 годзе, быў там такі жудасны выпадак, і цяпер яе ўжо немагчыма спыніць. Трэба неяк, нягледзячы на тое, што ў нас мала магчымасьцяў, змагацца зь ёю, нешта рабіць, каб нашыя дзеці ўжо жылі не ў такім становішчы, а можа хоць крыху лепей. Што да ўнутранай радыяцыі… Цяпер адбываецца нешта такое… І я ня ведаю, ці існуе дакладная дата, калі ўсё гэта пачало распаўсюджвацца, — абыякавасьць большасьці людзей, абыякавасьць да ўласнай будучыні. Гэта таксама радыяцыя. Яна распаўсюджваецца, і ніхто нічога ня робіць”.
(Падбярэскі: ) “Дык што далей? Якія мэты вы сабе паставілі? Новы альбом, магчыма, усё ж вялікі сольны канцэрт, паездкі за мяжу на фэстывалі, што яшчэ?”
(Сугака: ) “Мы плянуем здымаць кліп на тую ж “Радыяцыю”. Ёсьць ужо сцэнар, рэжысэры, з акторамі мы ўжо дамовіліся”.
(Падбярэскі: ) “І грошы ўжо ёсьць?”
(Сугака: ) “Ня будзем пра гэта казаць… Скажу толькі, што магчымасьць зьняць ёсьць. А потым канцэрты па Польшчы, можа, там ёсьць некалькі варыянтаў. Робім новыя песьні для новага альбому”.
(Падбярэскі: ) “Я пажадаю вам плёну, удачы і таго, каб вы ўсё ж не спыняліся, бо падставы для гэтага сапраўды ёсьць. Я думаю, што вы яшчэ шмат што зробіце. Нагадаю, што ўдзельніцай чарговага выданьня праграмы “Па-за тактам” была Сьвятлана Сугака, вакалістка групы “Тарпач”. Дзякуй вам за гутарку, посьпехаў і да новых сустрэч!
У перадачы прагучалі фрагмэнты песень “Хутчэй”, “Усё будзе добра” і “Радыяцыя” з дэбютнага альбому групы “Тарпач” “Усё будзе…”, выданьне “БМАgroup”.