Працуюць журналісты ў няпростых умовах. Цяжка здабываць інфармацыю – дзяржаўныя чыноўнікі, асабліва ў рэгіёнах, папросту адмаўляюцца самі даваць інфармацыю і забараняюць падначаленым. Практычна паўсюль цяжкасьці з распаўсюдам прэсы: Белпошта, Белсаюздрук скасоўваюць дамовы зь незалежнымі выданьнямі. Дэмакратычныя газэты “БДГ”, “Салідарнасьць” ды іншыя вымушаныя друкавацца па-за межамі Беларусі – у Смаленску. Пастаянныя судовыя працэсы, перарэгістрацыя і гэтак далей. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной, ідзе працэс выцісканьня зь інфармацыйнай прасторы Беларусі любой альтэрнатыўнай думкі, любога незалежнага непадцэнзурнага выданьня.
(Літвіна: ) “Сёньня вядзецца барацьба ня столькі з журналістамі і зь іх рэдакцыйнымі калектывамі, колькі зь любой альтэрнатыўнай ўладзе грамадзкай думкай. Зразумела, што ўлада і прэса заўсёды знаходзяцца ў канфлікце. І тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі, характарызаваць можна як канфлікт. Ён сёньня набыў адценьне агрэсіўнасьці, ваяўнічасьці. Але, адстойваючы свае правы, права на прафэсійную дзейнасьць, на распаўсюд інфармацыі, у першую чаргу мы адстойваем права нашых грамадзянаў на атрыманьне інфармацыі. А што такое валодаць інфармацыяй? Гэта значыць думаць, абсалютна асэнсавана прымаць рашэньні”.
Канешне, у 21 стагодзьдзі вельмі цяжка забараніць распаўсюд інфармацыі. Але ў беларускіх уладаў ёсьць адпаведны досьвед, які апошнім часам пераймаюць і суседзі-расейцы, дзе таксама пачасьціліся судовыя працэсы, ідзе перасьлед незалежных журналістаў, закрываюцца выданьні. На думку кіраўніка Расейскага Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі Алега Панфілава, прэзыдэнт Пуцін шмат чаго пераняў у Аляксандра Лукашэнкі:
(Панфілаў: ) “Галоўным чынам, наблізіць тое стаўленьне да незалежнай прэсы і да праваабаронцаў, якое ўжо даўно выпрацаваў прэзыдэнт Лукашэнка. Канешне, у Расеі пакуль яшчэ няма такіх бязглуздых судовых працэсаў па сэнсе, па абвінавачваньні і цалкам бязглуздых па прысудах. Але і ў Расеі з дапамогай несправядлівых судовых рашэньняў таксама закрываюцца газэты. Вяртаюцца некаторыя традыцыі савецкіх часоў перасьледу людзей за іншадумства, за крытыку і нават за жаданьне крытыкаваць людзей. Гэта ўжо ёсьць”.
Але сёньня сьвята, і не хацелася б гаварыць пра сумнае. Таму пажаданьні старшыні БАЖу Жанны Літвіной:
(Літвіна: ) “Хацелася б пажадаць сваім калегам, якія памятаюць пра гэты дзень, і мужнасьці, і цьвёрдасьці ў выкананьні сваіх службовых абавязкаў. Мы патрэбныя людзям, людзі нас чакаюць, а даць ім інфармацыю можам толькі мы, журналісты”.