Прычым гэтыя абвінавачаньні грунтуюцца на сьведчаньнях нейкай Насьці, якая нібыта мела палюбоўны раман з аташэ, а ён, у сваю чаргу, сам ёй гаварыў пра жаданьне ўсялякім спосабам спрыяць экспарту дэмакратыі ў Беларусь.
У амэрыканскай амбасадзе лічаць зьвесткі, надрукаваныя газэтай “Обозреватель”, непраўдзівымі й беспадстаўнымі. Вось што сказаў прадстаўнік амбасады ЗША ў Менску Аляксей Саламаха:
(Саламаха: ) “Амбасада ЗША не камэнтуе лжывых і нічым не абгрунтаваных цьверджаньняў такога кшталту”.
Нагадаю: у інтэрвію з ананімнай палюбоўніцай ахоўніка амбасады ЗША ў Менску сьцьвярджаецца, што прадстаўнікі дыпляматычнага ведамства пад прыкрыцьцём “харчовых дэсантаў” у Вільню перавозілі ў Беларусь грошы для апазыцыі й агітацыйную літаратуру – карысталіся перадусім тым, што дыпляматычны транспарт не надглядаюць памежнікі й мытнікі.
Напярэдадні ўвечары гэтую ж тэму актыўна падхапілі і яшчэ больш разьвілі Першы нацыянальны канал ды ОНТ. Беларускае тэлебачаньне ўвогуле паабяцала неўзабаве паказаць тэлевізійнае інтэрвію з загадкавай Насьцяй, якая праз два гады пасьля апісаных падзеяў чамусьці вырашыла падзяліцца з журналістамі сваімі сакрэтамі.
Былы супрацоўнік службы контравыведкі КДБ Валеры Костка ў сувязі з гэтым не выключае, што ананімная Насьця, на якую спасылаюцца і “Обозреватель”, і беларускія тэлеканалы, магла аказацца зусім не выпадковай дзяўчынай, зь якой супрацоўнік амбасады пазнаёміўся на вуліцы ці ў бары.
(Костка: ) “Гэтыя прыёмы існавалі яшчэ 500 гадоў таму. Усё пабудавана на звычайных чалавечых пачуцьцях: і Насьця жывы чалавек, якому нечага хочацца, і пехацінец – таксама жывы чалавек… Але ў дадзеным выпадку ўсё гэта выкарыстоўваецца як загана, хоць і палюбоўніцы, і палюбоўнікі ўва ўсім сьвеце аднолькавыя. Толькі тут справа тычыцца людзей, якія займаюць адпаведныя пасады, і таму іх можна пэўным чынам кампрамэтаваць. І гэта актыўна выкарыстоўваецца”.
(Карэспандэнт: ) “Але нельга выключаць, што тая ананімная Насьця можа быць прыстаўленая спэцслужбамі?”
(Костка: ) “Можа быць, яна была падасланая. Спэцслужбы маглі яе і не прыстаўляць, але потым зацікавіліся – ага, каханка. Чаму б не завэрбаваць? Ці яшчэ трэці варыянт – зафіксавалі сувязь, хоць яна да спэцслужбаў адносінаў ніякіх ня мела. Але факт ужо ёсьць. А тое, што яна прыйшла і сама нешта пачала расказваць, дык, напэўна, яна рабіла ўсё гэта не з уласнай волі”.
Заснавальнік і ўладальнік газэты “Обозреватель” Сяргей Атрошчанка, наадварот, кажа, што гераіня публікацыі – цалкам рэальная асоба.
(Атрошчанка: ) “Ды рэальная гэта фігура. Я асабіста зь ёй размаўляў. Інтэрвію запісвалі ўтраіх: я, намесьніца галоўнага рэдактара Ірына Слабодзіч і дзяўчынка. Рэальны чалавек, і я за гэта адказваю”.
Ці дапускае Сяргей Атрошчанка, што Насьця магла быць завэрбаваная спэцслужбамі?
(Атрошчанка: ) “Ніколі, бо гэта звычайная дзяўчына, вы што? Мы ня лічым, што тут можа быць праца КДБ. Фатаздымкі рэальныя, чалавек рэальны…”
У сваю чаргу былы супрацоўнік КДБ Валеры Костка лічыць, што дзяўчыну да такой шчырасьці маглі прымусіць ці, прынамсі, зацікавіць матэрыяльна.