(Дзяўчына: ) “Сатыра ва ўсе часы была адным зь літаратурных жанраў. Палітычная ня шмат чым адрозьніваецца ад іншай сатыры. Па-першае, гэта літаратурны жанр. Тое, што ў нашай краіне яна стала палітычнай – гэта проста нейкае выйсьце для людзей выказацца наконт таго, што адбываецца пры цяперашняй ўладзе. Тое, што перасьледуюць за гэта, сьведчыць, што улады таксама разумеюць: крытыкаваць ёсьць за што”.
(Спадар: ) “Калі пачынаецца перасьлед за палітычную сатыру, улада, якую спрабуюць высьмеяць такімі досыць гуманнымі спосабамі, яна сапраўды адчувае свае правалы і промахі ў самой сыстэме. Калі ўсё гэта пачынаецца, азначае, што уся гэта рэч дастаткова гнілая – я зараз маю на ўвазе ўладу”.
(Хлопец: ) “Нельга, нельга! А хто як гэта ўжо разглядае – гэта ўжо пытаньне ўлады. Як ўлада сама сабе можа рабіць такі своеасаблівы “чорны піяр”.
(Спадар: ) “Не, я лічу, што ня варта. Сатыра – нармальная, я лічу, зьява”.
(Спадарыня: ) “Канешне, гэта ненармальна. У любым грамадзтве заўсёды існавала палітычная сатыра. Прыгадайце Гогаля, Салтыкова-Шчадрына. І зараз у той самай Вялікай Брытаніі вельмі любяць пажартаваць з Блэра і з самой каралевы. Нармальныя людзі на сатыру рэагуюць нармальна. А калі ў чалавека штосьці не ў парадку з галавой, ён і рэагуе адпаведна”.
(Спадар:) “Па-мойму, тое, што адбываецца з палітычнай сатырай ў Беларусі – гэта нейкі “трызьненьне вар’ята”. Нармалёвае грамадзтва нармалёва ставіцца, калі яго крытыкуюць. Гэта таксама адбіваецца і на высокапастаўленых асобах – Японіі, Вялікай Брытаніі, Штатах. Што толькі не казалі і не пісалі пра Буша – але ж гэта не было падставай, каб Буш абурыўся, зачыніў нейкую газэту ці радыёстанцыю. Калі хворае кіраўніцтва – хворае і грамадзтва, гэта адно з другога зыходзіць. Таму перасьлед за палітычную сатыру – гэта проста жахліва і немагчыма ў нармальнай цывілізаванай краіне”.
(Спадарыня: ) Любы кароль заўсёды побач меў блазна. І разумныя каралі ўвайшлі ў гісторыю менавіта дзякуючы жартам пра іх. Жарты дагэтуль распавядаюць. А наш – не кароль. Наш - селянін, ганарлівы, пыхлівы селянін, таму ён так і рэагуе на гэтыя жартачкі”.
(Хлопец: ) “У нашай краіне могуць і Масяню пасадзіць”.