Я размаўляла са сьледчым КГБ Генадзем Несьцяровічам, які дапытваў Паўла Марозава і Андрэя Абозава. Ён ня шмат мог гаварыць, бо ідзе сьледзтва. Але вось, што ён паведаміў Радыё Свабода:
(Несьцяровіч:) “Гэтая справа распачатая не ўпраўленьнем КГБ. Я ў сьледчай групе і выконваю ўказаньні сьледчага, які вядзе гэтую справу. Сам нічога ня ведаю і сказаць нічога не магу, пакуль ня будуць высьветленыя ўсе абставіны крымінальнай справы”.
Так што справу вядзе сьледчая група, у якую ўваходзяць ня толькі супрацоўнікі КГБ, але й пракуратуры. Але цяжка разважаць наконт перспэктываў гэтай справы. Беларускія ўлады стварылі прэцэдэнт. Ніколі раней не абвяшчалі вайну мульцяшкам у інтэрнэце.
Самі члены мультклюбу з гумарам паставіліся да гэтай сытуацыі. Але мы ведаем, што адбылося з шэрагам незалежных выданьняў. Трое журналістаў адбылі пакараньне за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Адзін чалавек дагэтуль застаецца за кратамі. Як грамадзтва ўспрыняло навіну пра перасьлед аўтараў мульцікаў?
Намесьніца старшыні БАЖ Тацяна Мельнічук выказала агульную думку журналістаў.
(Мельнічук:) “Гэта папросту нейкі гістарычны рэгрэс. Нават у брэжнеўскія часы не змагаліся так, як у сталінскія з усялякай народнай творчасьцю, з усялякімі там прыказкамі, анэкдотамі… Трэба падрыхтавацца да таго, што нас чакаюць досыць жорсткія часы, але ня надта працяглыя, таму што цяпер ізаляваць краіну, агарнуць яе ідэалягічнай сьцяной немагчыма. Сьвет ня той. Усялякі забаронены плод салодкі. А калі гэты плод трэба здабываць, перамагаючы высілкі досыць суровага ведамства, дык разумееце, колькі зараз людзей палезе ў інтэрнэт шукаць тыя самыя забароненыя мульцяшкі, каб паглядзець за што іх так? І каб пасьмяяцца”.
Два гады таму за сатыру перасьледавалі рэдактара газэты “Навінкі” Паўлюка Канавальчыка. Яго судзілі, штрафавалі. Ён лічыць, што сытуацыя, калі моцная машына – КГБ, пракуратура – пачынае паляваньне за мульцікамі ў інтэрнэце, ёсьць вельмі файным сюжэтам для новых мульцікаў.
(Канавальчык: ) “Усе гэтыя абсурдальныя рэчы зьяўляюцца часткай сёньняшняй беларускай сытуацыі. Перайменаваньне вуліц, паляваньне на мульцяшкі – тое, чым варта займацца нашаму рэжыму. Я не зьдзіўлюся, калі заўтра забароняць усе карыкатуры ў прынцыпе. Уся гэтая сытуацыя з паляваньнем на мульцяшкі можа справакаваць чарговы сюжэт чарговага мульціка альбо коміксу, у якім паляўнічыя за мульцяшкамі могуць стаць мульцяшнымі пэрсанажамі”.
Адзін сябра клюбу Віктар даў падпіску аб нявыезьдзе. Яго падазраюць у аўтарстве мульцікаў. Так што калі будзе загад давесьці справу да суду, то ён можа апынуцца на “хіміі”, альбо нават і за кратамі тэрмінам да чатырох гадоў.
***
У ХVІІ стагодзьдзі палітычная карыкатура зьявілася адразу ў Вялікай Брытаніі, Францыі і Галяндыі. Імпэратар Напалеон здолеў ацаніць выгады ад палітычнай карыкатуры і нават спрыяў таму, каб мастакі малявалі зьедлівыя карыкатуры на яго, што толькі спрыяла ягонай папулярнасьці. Францускі прэзыдэнт Шарль Дэ Голь нават зьбіраў калекцыю карыкатураў на яго. Летась брытанская тэлебачаньне паказала мультфільм пра знакамітых Сымпсанаў, у якім у камічным выглядзе фігураваў прэм''ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр. Цікава адзначыць, што агучыў пародыю... сам Тоні Блэр.
Існуе, зразумела, і іншая традыцыя. Папулярная праграма “Лялькі” на расейскім НТВ была зачыненая некалькі гадоў таму пасьля саркастычнай перадачы пра Пуціна.
Гл. таксама У КДБ выклікаюць студэнтаў, якіх падазраюць у стварэньні палітычных флэш-мультоў КДБ учыніў ператрус на кватэрах студэнтаў, якіх падазрае ў стварэньні мультоў
Зьнешнія спасылкі: mult.3dway.org -- сайт "Мультклюбу" mult.batke.net -- альтэрнатыўная копія сайту