Галеча, праблемы адукацыі і аховы здароўя, беспрацоўе – выклікі, зь якімі штодня сутыкаюцца маладыя людзі па ўсім сьвеце. Але іх яднае адно – надзея на лепшую будучыню.
Палова ўсяго насельніцтва сьвету – людзі да 25 гадоў. У гэтую лічбу ўключанае і як ніколі раней вялікае пакаленьне падлеткаў, якія набліжаюцца да дарослага ўзросту – іх 1,2 мільярда. Дзесяць гадоў таму Генэральная асамблея ААН зьвярнулася да ўрадаў з просьбай палепшыць умовы іхнага жыцьця – гарантаваць прыстойную адукацыю і магчымасьць працы, выцягнуць з галечы і зьберагчы іхнае здароўе. А празь пяць гадоў у галоўныя задачы разьвіцьця ў новым тысячагодзьдзі ААН уключыла таксама паляпшэньне здароўя і адукацыі дзяцей.
Прадстаўніца моладзевай праграмы ААН Шарлота ван Гэйс цьвердзіць, што ўжо ёсьць зьмены ў лепшы бок.
(ван Гэйс: ) “Ёсьць істотны прагрэс у адукацыі, цяпер значна болей, чым раней, маладых людзей ходзяць у школу, а гэта вялікі рух наперад.”
Але вялікія пагрозы застаюцца. Паводле ацэнак ААН, болей як 100 мільёнаў дзяцей школьнага ўзросту, пераважна дзяўчынкі, ня вучацца ў школах. Звыш пяцісот мільёнаў маладых людзей жывуць меней як на два даляры ў дзень. Кожны дзень амаль 30 тысячаў дзяцей паміраюць ад голаду. Раньнія шлюбы і роды разбураюць здароўе моладзі і не даюць магчымасьці атрымаць адукацыю. Каля 7 тысячаў маладых людзей штодня заражаюцца СНІДам. Нарэшце ёсьць праблема беспрацоўя. Прыкладам, у Іране дзьве траціны насельніцтва маладзейшыя за 30 гадоў, і зь іх болей як 20 працэнтаў ня маюць працы.
(Ван Гэйс: ) “Беспрацоўе сярод маладых людзей па ўсім сьвеце як ніколі вялікае, і кранае яно найперш моладзь. Ёсьць краіны, дзе маладыя людзі добра адукаваныя, але рынак працы не адпаведны іхнай кваліфікацыі ці занадта малы. Сутыкаюцца маладыя людзі і з дыскрымінацыяй. Так, калі будзе эканамічны спад, то найперш звольняць маладых людзей, якія ня доўга працавалі ў кампаніях. Да таго ж, аўтаматызацыя і кампутарызацыя таксама зьніжаюць магчымасьці знайсьці працу”.
Сёлета ААН разглядвае дзень моладзі як магчымасьць паглядзець, што было зроблена для моладзі за апошнія 10 гадоў і нагадаць урадам пра іх абавязацельствы. 14-16 верасьня адбудзецца Ўсясьветны саміт, на якім лідэры краінаў сьвету прааналізуюць, як вырашаюцца задачы тысячагодзьдзя. А 6 кастрычніка Генэральная асамблея ААН разгледзіць выкананьне моладзевай праграмы за 10 гадоў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікае моладзь напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў выказацца, каб яе голас “прымусіў лідэраў выконваць свае абавязацельствы”.