Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каложы запалілі сьвечкі за герояў Грунвальдзкай бітвы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня да гарадзенскага мэмарыяльнага знаку “Пагоня на Грунвальд” актывісты партыі БНФ усклалі кветкі з нагоды 595-х угодкаў Грунвальдзкай бітвы. Адзначыць сьвята імпрэзай гарадзкія ўлады не дазволілі.

Напачатку актывісты БНФ зайшлі на набажэнства ў Калоскую царкву, каб паставіць сьвечкі за герояў Грунвальду.

Адзін з актывістаў – Кастусь Жынь – мне сказаў, што напярэдадні яны прыбраліся каля памятнага знаку “Пагоня на Грунвальд”, які знаходзіцца за царкоўным мурам на высокім нёманскім беразе. Паводле яго, міліцыянты ўчора дзяжурылі ля Каложы, чакаючы, што БНФ правядзе несанкцыянаваную акцыю. Але нічога не адбылося, а сёньня міліцыянтаў ля Каложы не было, яны дзяжурылі ў цэнтры гораду, дзе ўлады шумна адзначалі ўгодкі вызваленьня ад нямецкіх войскаў.

Актывісты БНФ усклалі кветкі да “Пагоні на Грунвальд”, а таксама да памятнага каменя князя Давыда Гарадзенскага, які 700 гадоў таму бараніў Горадню ад крыжакоў. Затым яны накіраваліся ў горад, дзе таксама ўшанавалі памяць Вялікага князя Вітаўта, які кіраваў войскам Вялікага княства Літоўскага на Грунвальдзкім поле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG