Цяперашняя жыхарка пасёлку Калодзішчы Марыя Дземідовіч была асуджаная на 25 гадоў за ўдзел у згуртаваньні "Саюз беларускай моладзі". Яна кажа, што паўстаньне сталася магчымым таму, што ў лягеры было каля 5 тысячаў вязьняў, зьняволеных паводле палітычных матываў. Пераважная бальшыня зь іх былі людзьмі вельмі адукаванымі – настаўнікі, лекары, літаратары, якія вельмі добра разумелі, наколькі груба парушаныя іхныя правы. Вязьні запатрабавалі 8-гадзіннага працоўнага дня, перапіскі з роднымі, лепшага харчаваньня. Спачатку яны адмовіліся выйсьці на працу, а затым стварылі свае кіроўныя органы, каб сачыць за парадкам, папярэджваць правакацыі. Тады ўжо памёр Сталін, быў асуджаны Берыя, і адміністрацыя марудзіла са звычнымі жорсткімі мерамі, пайшла на перамовы. Чэкісты правакавалі паўстанцаў на ўцёкі – напрыклад, разьбівалі агароджу, а крыху воддаль хавалі кулямёты, каб растрэльваць людзей нібыта пры спробе ўцёкаў. Але гэтыя захады ня мелі выніку... І тады лягер раздушылі зброяй. Спадарыня Дземідовіч узгадвае.
“Настаў той час, раніцаю – гудуць самалёты і гудуць танкі. І тут стаіць начальства гуртам і нешта кідаюць у барак. Там загараецца, ідзе дым і плачуць жанчыны. А гэта ж яны кідалі газ, а той газ разьядаў і вочы, і вушы, і горла, і ўсё на сьвеце. Затым сталі крычаць – выходзьце, выходзьце – сталі нас выганяць. А тут ужо танкі прайшлі. Як яны стралялі ў людзей, то вельмі шмат пабілі, а тыя, што былі раненыя, дык опэрупаўнаважаныя, іншыя начальнікі даколвалі іх альбо штыкамі, альбо колікамі якімі. А за імі ішлі машыны грузавыя і гэтыя трупы салдаты кідалі ў тыя машыны, як дровы. Колькі забіта было!”
Яшчэ адна сьведка тых падзей, сёньняшняя жыхарка Пінску Ірына Волкава, таксама асуджаная на 25 гадоў за сяброўства ў Саюзе беларускай моладзі. Жанчыны кажуць, што не спадзяваліся выжыць, але так было заўгодна лёсу. Вось як узгадвае тыя падзеі Ірына Волкава.
“Вось уявіце сабе: сьцяна, у сьцяне такая выбоіна, што праходзіць танк. І вось тое, што ён на сваім шляху сустракаў, ён крышыў пад сабой. Людзі падалі пад танк і гінулі, тыя, хто не пасьпеў схавацца. Наш барак, 25-годнікаў, стаяў асобна, абнесены яшчэ адной сьцяной і яшчэ адным дротам. І калі танк ішоў, ён гэтую сьцяну раструшчыў, але разьвярнуцца ня змог, толькі змог засунуцца ў сярэдзіну, а затым быў вымушаны выпаўзьці назад. Гэткім чынам наш барак і ўцалеў”.
Паводле спадарыні Волкавай, у тых, хто выжыў былі адмененыя індывідуальныя нумары і вязьняў упершыню сталі называць па прозьвішчах. А затым іх раськідалі па іншых лягерах, але ўдзел у паўстаньні для іх меў вельмі вялікі й нэгатыўны ўплыў. Так, калі неўзабаве пачалася амністыя, спадарыні Дземідовіч адміністрацыя новага лягеру заявіла: за ўдзел яна не падпадае пад вызваленьне. Многім па вяртаньні на радзіму не давалі працы паводле адукацыі, перашкаджалі вучыцца. Жэня Шостак, якая ўсё ж дамаглася паступіць у інстытут, не атрымоўвала стыпэндыю, а пасьля ёй адмаўляліся выдаваць дыплём. І такіх прыкладаў вельмі шмат. Пра гэтыя падзеі Надзея Дземідовіч узгадвае ў сваёй кнізе “Споведзь сэрца”, якую напісала і марыць выдаць пры сваім жыцьці.