Гідрамэтэацэнтар паведамляе пра халодныя масы паветра, якія абрынуліся на нас з поўначы, а людзі тым часам даюць сваё тлумачэньне моцнаму пахаладаньню.
(Галасы: ) “Холадна, кепска. “Кучкі” вінаватыя. Але ў нас круглы год “кучкі”.
“Пахаладала, бо, як у народзе кажуць, “кучкі”. На “кучкі” заўсёды надвор’е псуецца”.
Каб высьветліць нешта наконт гэтай загадкавай зьявы, тэлефаную асабістаму памочніку галоўнага рабіна Беларусі Элэйзэру Сьцяпанскаму.
(Карэспандэнтка: ) “Ці існуе такое сьвята “кучкі”?”
(Сьцяпанскі: ) “Аналягаў не прыпомню. Я таксама чуў, што на габрэйскае сьвята прыпадае зьмена надвор’я. Ня ведаю з чым гэта зьвязана”.
А старшыня клюбу Хэсэд Рахмаім Міхаіл Гальперын сказаў так:
(Гальперын: ) “Хлусьня самая звычайная. Яна нават абражае нацыянальныя пачуцьці габрэяў. Ня ведаючы ні чужой гісторыі, ні чужой рэлігіі выдумляюць усякія плёткі, забабоны. Такога сьвята “кучкі” няма”.
У прэамбуле закону аб веравызнаньнях юдаізм названы адной з традыцыйных канфэсіяў у Беларусі. Паводле самых прыблізных дадзеных, 96% вернікаў у краіне складаюць праваслаўныя, каталікі й пратэстанты. Невялікая колькасьць астатніх – прадстаўнікі іншых веравызнаньняў, сярод якіх юдэі.
Намесьнік старшыні Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Уладзімер Ламека.
(Ламека: ) "Статыстыку па веравызнаньнях мы ня вядзем. Толькі хто падчас перапісу заявіў, да якой нацыянальнасьці сябе адносіць. Габрэяў у нас прыкладна 28 тысяч. За 99 год перапіс. Вельмі рэзкае скарачэньне ў параўнаньні з 89. Тады іх было 111 тысяч. Асыміляцыя, заяўляюць сябе іншымі, у Ізраіль паехалі".
У Беларусі дзейнічае тры рэлігійныя юдаісцкія аб’яднаньні.
Пэйсах сьвяткуецца заўсёды 15 нісана, але гэтая дата бывае ў розны час паводле агульнапрынятага календара. Габрэі маюць свой каляндар, які залежыць ад фазаў месяца, а таксама ўлічвае й сонечны цыкл. Цяпер, калі гэты каляндар існуе ў электронным варыянце, даты Пэйсаху вядомыя наперад. Раней дату вызначалі равіны. А пачаткам кожнага месяца лічыўся дзень, калі двое сьведкаў прысягалі ў храме, што бачылі на небе новы месяц.
Пэйсах сьвяткуецца ў гонар выхаду з эгіпецкага рабства. Цягам сьвята габрэі павінныя ўжываць той хлеб, які мелі падчас 40-гадовага блуканьня па пустыні. Гэта маца, сьпечаная толькі з мукі й вады.
(Гальперын: ) “Трэба было, каб народ забыў пра рабства. Пра тую ежу, якую яму гатавалі ў Эгіпце. Ён быў падрыхтаваны да свабоды. І ўжо ня мог уявіць сабе, як можна жыць у іншым стане. Толькі свабода. А старыя, якія памяталі рабства, не былі падрыхтаваныя. За гэты час натуральным чынам яны памерлі. А ўжо моладзь увайшла ў сьвятую зямлю”.
Дзеці прымаюць у сьвяткаваньні Пэйсаху самы актыўны ўдзел. Старэйшы сын павінен пытацца: “Чаму ў гэтую ноч мы ня сьпім? Чаму ўжываем такія горкія травы?” Рытуал выконваецца больш за 3300 гадоў.