Напэўна, шмат хто з нашых слухачоў памятае, як актыўна гадоў 10-12 таму ствараліся адмысловыя дзіцячыя клюбы па месцы жыхарства. Тады ўсе казалі пра тое, што дзецям ня трэба будзе езьдзіць па розных гарадзкіх установах, бо ўсё неабходнае для цікавага правядзеньня вольнага часу – побач, літаральна ў суседнім пад’езьдзе.
Цяпер сытуацыя зьмянілася, і ўсё стала наадварот: за апошні месяц гарадзкія ўлады пазачынялі ўсе падобныя клюбы, патлумачыўшы сваё рашэньне адмысловым распараджэньнем Савета міністраў, калі было вырашана вызваліць камунальную гаспадарку ад стратных дзіцячых забаваў. І намесьніца старшыні гарвыканкаму Ларыса Аленская цяпер кажа зусім іншае: што ўвогуле, гуляць на паветры вельмі карысна, і што нічога страшнага ня будзе, калі дзіцё пройдзецца пехатой тры-чатыры транспартныя прыпынкі – да новага месца знаходжаньня свайго гуртка.
А ці пусьцілі б вы вашае малое дзіцё вось так шпацыраваць па горадзе? Або лепей усё ж адмовіцца ад ўсіх гэтых заняткаў ды не хвалявацца, як там дзіцёнак перайшоў дарогу, або пра што іншае?
Вядома ж, калі дзіцё маленькае, ніякая маці не адпусьціць яго аднаго на другі край горада. Менавіта з гэтае нагоды шмат якія гурткі мусілі проста зачыніцца, а кіраўнікі апынуліся пад пагрозаю звальненьня.
У падобным становішчы апынулася, да прыкладу, Людміла Беліцкая, супрацоўніца гарадзкога Цэнтру пазашкольнага выхаваньня, якая праводзіла свае заняткі ў дзіцячым клюбе “Спадчына”. Цяпер ёй прапанавалі займацца ў адной са школ, але і спадарыня Беліцкая, і ейныя выхаванцы адмовіліся.
(Беліцкая: ) “У школе займацца ніхто ня хоча, бо там афіцыйная абстаноўка, дзецям няёмка – не пабяжы, ні закрычы. Клюб – гэта ж зусім іншае. Так што калі нас адтуль выкінулі, мы пачалі праводзіць заняткі ў краязнаўчым музэі, у бібліятэцы ды проста на вуліцы”.
Спадарыня Людміла распавяла яшчэ й пра тое, што, калі для дзіцячых гурткоў раённыя аддзелы адукацыі прапанавалі хаця б нейкія варыянты разьмяшчэньня, то ўсе гурткі для дарослых засталіся проста па-за ўвагай любых гарадзкіх структураў. А займаліся там, паводле спадарыні Беліцкай, людзі самых розных узростаў ды зацікаўленьняў.
(Беліцкая: ) “Я бачыла гурток калекцыянэраў – гэта ў асноўным былі мужчыны сярэдняга ўзросту. Яшчэ – гурток вельмі пажылых жанчын “Натхненьне”, гэта карункі, вязаньне ды вышыўка. Бачыла таксама гурток псыхалягічнае ўзаемадапамогі, там зьбіраліся жанчыны, якія маюць праблемы ў сем’ях, ды адна адну падтрымлівалі…”
Дарэчы, апрача праблемаў сацыяльных, закрыцьцё дзіцячых клюбаў у Віцебску мае пэўны палітычны аспэкт. Так, у клюбе “Доблесть” штотыдзень праводзіла сустрэчы са сваімі выбарцамі адзіная апазыцыйная дэпутатка ў Віцебскім гарадзкім Савеце, Вольга Карач. Цяпер і ёй давядзецца шукаць іншае памяшканьне.
Супрацоўнікі камунальнае гаспадаркі, як яны кажуць, і не імкнуліся эканоміць на зачыненых клюбах. Яны гавораць, што дзіцячыя ўстановы ім зусім не заміналі. Але, як ужо іх усё адно ліквідавалі, то ў клюбе “Спадчына”, да прыкладу, вырашана праводзіць агульныя сходы дворнікаў ды сантэхнікаў.