Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асабісты кіроўца Віктара Шэймана выступае як пацярпелы ў крымінальнай справе аб вымагальніцтве


Алег Грузьдзіловіч, Менск Абвінавачаныя ў гэтыя справе былыя міліцыянты заяўляюць, што справу супраць іх сфальшавалі.

Гучны крымінальны працэс пачаўся ў Цэнтральным судзе Менску. Паводле матэрыялаў справы, былы падпалкоўнік міліцыі Васіль Палунін і ягоны сын, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку сталіцы Іван Палунін абвінавачваюцца ў вымагальніцтве грошай ад Аляксандра Богдана, асабістага кіроўцы былога генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Інцыдэнт адбыўся летась у жніўні. Быцька і сын Палуніны нібыта шантажавалі Аляксандра Богдана і патрабавалі ад яго тысячу даляраў. Кіроўца Шэймана паведаміў пра шантаж супрацоўнікам КГБ, і ў выніку адмысловай апэрацыі Васіля Палуніна затрымалі. У ягоным аўтамабілі знайшлі грошы, якія і ёсьць рэчавым доказам ягонай віны.

Аднак, паводле быцькі й сына Палуніных, усё было інакш. Як сьцьвярджае малодшы Палунін, ён удзельнічаў у апэрацыі дзеля затрыманьня аўтамабіля, у якім нібыта ехалі наркадылеры. Як потым высьветлілася, за рулём аўтамабіля быў сын кіроўцы Шэймана Дзьмітры Богдан. Затрымаць аўтамабіль не ўдалося. У апошні момант аўтамабіль зьбіў Івана Палуніна, міліцыянт атрымаў шэраг траўмаў і трапіў у шпіталь. Паводле старэйшага Палуніна, каб загладзіць віну сына, кіроўца Шэймана сам прапанаваў яму грошы на лячэньне.

У гэтай заблытанай сытуацыі спрабуе цяпер разабрацца судзьдзя Валер Есьман. Некаторыя паказаньні й абвінавачаных, і пацярпелага выглядаюць блытанымі, аднак бакі настойваюць на сваім. Быцька і сын Палуніны вінаватымі сябе не прызнаюць, а ў кулюарах суду кажуць, што справу сфабрыкавалі.

(Іван Палунін: ) “Усё гэта зроблена з мэтай выратаваць свайго сына ад крымінальнай адказнасьці. А другое — падтрымка. Цягам дзесяці гадоў вазіць таварыша Шэймана…”

Аляксандар Богдан пацьвердзіў суду, што з 1994 году ён ёсьць асабістым кіроўцам Віктара Шэймана. Абслугоўвае яго і цяпер, калі Шэйман узначаліў адміністрацыю прэзыдэнта. Аднак пацярпелы не прызнаў, што ягоны сын ужывае наркотыкі. Ад камэнтара для Радыё Свабода Аляксандар Богдан адмовіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG