Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 23 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 23 лістапада.

“Крыніца”, 1924 год:

“У вышэйшыя школы Беларусі ў сёлетнім вучэбным годзе прынята 1087 студэнтаў. Па нацыянальнасьці студэнства размяркоўваецца гэтак: беларусаў — 642, жыдоў — 297, палякаў — 9, расейцаў — 121, іншых — 18. Па сацыяльнаму становішчу: рабочых — 233, служачых — 408, сялян — 442, іншых — 4. Паміж школамі студэнты падзяляюцца: Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт — 470 (мэдычны факультэт — 132, пэдагагічны — 338), Менскі сельска-гаспадарчы інстытут — 167, Горацкі сельска-гаспадарчы інстытут — 110, Віцебскі ветэрынарны інстытут — 100, Менскі рабфак — 110, Аршанскі — 100, Горацкі — 30”.

“Сталинская молодежь”, 1954 год. Ю.Казлоў разважае пра маральнае аблічча савецкага маладога чалавека:

“У нашай краіне яшчэ не ліквідаваныя поўнасьцю перажыткі капіталізму ў сьвядомасьці некаторай часткі савецкіх людзей. Адным з найбольш шкодных перажыткаў, што засталіся нам у спадчыну ад капіталізму, зьяўляюцца рэлігійныя забабоны. Ёсьць яшчэ юнакі й дзяўчаты, якія наведваюць малітоўныя дамы, трымаюцца рэлігійных абрадаў. Гэтыя перажыткі перашкаджаюць актыўнаму і сьвядомаму ўдзелу некаторай часткі моладзі ў будаўніцтве камунізму, атручваюць іх сьвядомасьць”.

“Знамя юности”, 1984 год. Акторка Тацяна Хвосьцікава пра жыцьцё беларускай камсамоліі:

“Месяц таму на справаздачна-выбарчым сходзе нашыя камсамольцы выступілі з ініцыятывай: зробім наш унёсак у скарбонку Маскоўскага фэстывалю. Зьвярнуліся зь лістом у ЦК ЛКСМБ, распавялі пра сваю ідэю на прафсаюзным сходзе тэатру. Калектыў нас падтрымаў. Вырашылі: працуем у свой выходны. Што будзем іграць? Рознагалосьсяў не было. Даем сёньня “Сінія коні на чырвонай траве” М.Шатрова… Усе выручаныя грошы — звыш 900 рублёў — пойдуць у фонд ХІІ Усясьветнага фэстывалю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG