Жорсткую прывязку курсаў трэба ажыцьцявіць хаця б за паўгоду да пераходу на адзіную валюту. Пакуль тэрмін гэтага пераходу — 1 студзеня 2006 году. Аднак кіраўнік Нацбанку Пётра Пракаповіч не выключае, што жорсткая прывязка будзе неабавязковая: ужо цяпер дэвальвацыя беларускага рубля да расейскага вельмі нязначная.
(Пракаповіч: ) “Калі ўсё нармальна будзе, то мы зможам ажыцьцявіць жорсткую прывязку беларускага рубля да расейскага з 1 ліпеня 2005 году, каб з 1 студзеня 2006 году можна было ўвесьці расейскі рубель. Але зноў-ткі гэта пры ўмове, калі з гэтым будзе неабходнась. Бо калі дэвальвацыя як сёньня, 1,3% да расейскага, то практычна ўжо азначае жорсткую прывязку”.
Што да паралельнага хаджэньня расейскага рубля ў безнаяўным абарачэньні, то сёлета Нацбанк яго ўводзіць не плянуе. Пётра Пракаповіч заявіў таксама, што расейскаму боку даўно прапанавалі зрабіць расейскі рубель адзіным плацёжным сродкам паміж суб’ектамі гаспадараньня дзьвюх краінаў ды абмежаваць выкарыстаньне іншых валют, аднак Расея на такія радыкальныя захады пакуль ісьці ня хоча.