Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня выйшаў апазыцыянэр Барыс Хамайда


Браніслава Станкевіч, Віцебск Ён быў затрыманы 15 кастрычніка і асуджаны на 10 сутак арышту за агітацыю супраць удзелу ў мінулых выбарах ды рэфэрэндуме.

Трапіўшы за краты яшчэ ў часе агітацыйнае кампаніі, спадар Хамайда выйшаў на волю роўна праз тыдзень пасьля выбараў ды рэфэрэндуму. Галасаваць у віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня ён адмовіўся, хаця дзяжурны з чырвонай скрыняй падыходзіў 17 кастрычніка і да яго.

(Хамайда: ) “Я сказаў яму, што, маўляў, мяне й арыштавалі за тое, што я агітаваў за байкот выбараў ды рэфэрэндуму. І я ня буду галасаваць. Ён сказаў: “Зразумела”. І зачыніў дзьверы”.

Паводле словаў спадара Хамайды, ён быў адзіным у асяродку зьняволеных, хто выступіў супраць галасаваньня адкрыта. Як прагаласавалі іншыя, ён ня ведае, але кажа, што шчырых прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі або абраных кандыдатаў ад улады ў ізалятары не сустракаў.

Ужо заўтра спадар Хамайда мяркуе зноў выйсьці да “Сіняга дому”, каб распаўсюджваць там незалежны друк. Нагадаем, што 10 сутак арышту разам зь ім мусіў адбыць і сябар КХП БНФ Уладзімер Плешчанка. Аднак на другія суткі яго забрала “хуткая дапамога”, і цяпер хворы на сэрца спадар Плешчанка знаходзіцца ў шпіталі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG