На аўтамабільным пераходзе “Варшаўскі мост” каля Берасьця зараз назіраецца адноснае зацішша. Выклікана гэта тым, што ад 1 кастрычніка беларускія мытнікі й памежнікі правяраюць аўтамабілі й іхных пасажыраў выключна на сваёй тэрыторыі. Раней на пераходзе “Варшаўскі мост” адпаведныя беларускія і польскія службы кантралявалі рух транспарту толькі ў бок Польшчы. Грамадзяне, якія ехалі з суседняй краіны ў Беларусь, аналягічны сумесны пашпартны і мытны кантроль праходзілі на польскім пераходзе “Тэрэспаль”.
Паводле прапановы кіраўнікоў дзяржаўнага мытнага камітэту і памежных войскаў Беларусі, такія сумесныя дзеяньні на гэтым польскім пераходзе фактычна скасаваныя. Беларускі бок тлумачыць свае захады тым, што “Варшаўскі мост” пасьля рэканструкцыі здольны абслугоўваць значна больш аўтамабіляў, што рухаюцца ў абодвух накірунках мяжы.
Разам з тым кіраўніцтва берасьцейскай мытні “Заходні Буг” не хавае свайго намеру істотна павялічыць суму пошлінаў, спагнаных з грамадзянаў, што вяртаюцца з Польшчы пасьля закупаў. Калі раней так званыя “чаўнакі”, знаходзячыся на пераходзе “Тэрэспаль”, маглі адмовіцца ад аплаты пошліны і вярнуцца са сваім таварам на польскую тэрыторыю, дык зараз зрабіць гэта ўжо немагчыма. У выпадку, калі пошліна ня будзе спагнаная, мытнікі затрымліваюць груз, і праз пэўны час ён можа быць канфіскаваны.
Але да новых правілаў скептычна ставяцца нават супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Памежны сэрвіс”, якія лічаць, што аўтаперавозчыкі і “чаўнакі” пачнуць абмінаць “Варшаўскі мост” і езьдзіць праз іншыя пераходы на беларуска-польскай мяжы.
(супрацоўнік “Памежнага сэрвісу”: ) “Пойдуць на “Дамачава” і на “Пясчатку”, дзе сумесна працуюць палякі і нашы”.
Паводле неафіцыйных зьвестак, рух транспарту праз пераход “Варшаўскі мост” за апошнія суткі скараціўся амаль удвая.