Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвінавачвае Беларусь у шматмільённых махінацыях з цукрам


Юры Сьвірко, Менск Паводле расейцаў, іхная цукровая галіна мае больш за 33 мільёнаў даляраў стратаў з прычыны беларускага цукру. “Союзроссахар” заяўляе, што Беларусь пастаўляе ў Расею цукру больш, чым вырабляе, і абкрадае расейскі бюджэт.

Саюз цукравытворцаў Расеі заявіў, што з прычыны павелічэньня імпарту цукру зь Беларусі страты за 7 месяцаў склалі каля 1 мільярда расейскіх рублёў (гэта больш за 33 мільёны даляраў).

“Союзроссахар” заяўляе, што за гэты пэрыяд Беларусь экспартавала ў Расею пад выглядам свайго бураковага цукру амаль 200 тон прадукту, зробленага зь імпартнай сыравіны.

Улічваючы саюзныя пагадненьні, Расея не абкладае мытам беларускі бураковы цукар, а за тону імпартнага спаганяе 340 даляраў.

Паводле зьвестак “Союзроссахара”, летась Беларусь вырабіла ўсяго 265 тысячаў тон бураковага цукру, а зь мінулага верасьня да сёлетняга ліпеня ўвезла ў Расею амаль на 200 тысячаў тон цукру больш.

Саюз цукравытворцаў Расеі, які кантралюе дзьве траціны цукровай галіны, заявіў, што найбліжэйшым часам накіруе расейскаму ўраду дакумэнты, якія пацьвярджаюць павелічэньне паставак беларускага цукру ды нанясеньне стратаў расейскаму бюджэту.

Адпаведнае расейскае міністэрства ўжо ладзіць расьсьледаваньне, што да росту імпарту белага цукру з СНД, які за мінулыя тры гады павялічыўся амаль удвая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG