Помнік архітэктуры Быхаўскі замак Сапегі пацярпеў ад пажару, які адбыўся ў аўторак удзень. У выніку пажару згарэлі дах і гарышча. Вось што паведамілі ў Магілёўскай абласной управе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў:
(Дзяжурны: ) “Узгараньне адбылося. Будынак не эксплюатаваўся. У выніку пажара зьнішчана кроўля будынку. Прычыны і абставіны ўдакладняюцца”.
Быхаўскі замак быў пабудаваны пры канцы 16-га— у пачатку 17 стагодзьдзя і калісьці належаў знакамітаму валадару Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. За савецкім часам у замку месьцілася мэблевая фабрыка, пасьля яе закрыцьця апошнімі гадамі замкавыя памяшканьні не выкарыстоўваліся.
Але сёлета іх арандаваў прадпрымальнік Мікалай Сапега, які пачаў тут наводзіць парадак. У будучым Мікалай плянуе набыць Быхаўскі замак, адчыніць у гістарычным будынку залю ўрачыстасьцяў і школу для сіротаў. Цяпер спадар Сапега разам са сваімі рабочымі прыбірае сьляды пажару.
(Сапега: ) “Там раней выраблялася мэбля. Лакам пакрывалася і шліфавалася, і з рэшткаў лакавага пылу, пралітага і засохлага лаку атрымалася выбуховая сумесь. Відаць, паліў нехта і кінуў. Неасьцярожнае абыходжаньне”.
Мікалай Сапега катэгарычна абвяргае вэрсію магчымага падпалу замку:
(Сапега: ) “Тут гэта выключана. Таму што каму тут падпальваць? Усе людзі вельмі дабразычліва ставяцца да таго, што тут робяцца нейкія захады ў бок прывядзеньня ў парадак”.
Мікалай Сапега ацэньвае страты ад пажару прыкладна на 10 тысяч даляраў. Зьнішчэньне даху адбылося вельмі недарэчы, напярэдадні халадоў, таму працы стала ў некалькі разоў болей. Аднак пасьля нядоўгіх ваганьняў спадар Сапега вырашыў ня кідаць справы аднаўленьня Быхаўскага замку.
(Сапега: ) “Чуеце, бляха трышчыць? Ужо робім. Нам зваротнай дарогі няма. Будынак баявы, прозьвішча адпаведнае, таму трэба працягваць”.