Удзельнічае: пісьменьнік, літаратуразнаўца Пятро Васючэнка
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Чалавек, паводле Боскага запавету, мусіць у пакутах здабываць хлеб свой надзённы. Падмурак зямнога існаваньня — праца. Але ёсьць у сьвеце людзі, якія як бы ўнікаюць цяжару мазольнае працы. У народзе такіх клічуць гультаямі або абібокамі. Гультайства… Гэта проста праява ляноты індывідыума ці нешта больш шырокае?”
(Пятро Васючэнка: ) “Безумоўна, гультайства — гэта ня толькі лянота. Гэта яшчэ і адмысловы стан душы. Гэта, калі хочаце, наўмыснае альбо ненаўмыснае бязьдзеяньне”.
(Ракіцкі: ) “Спадар Васючэнка, а ці паняцьце гультайства мае ня толькі характарыстыку індывідыуму? Ці не сапраўды гультайства ёсьць паняцьцем сацыяльным і нават нацыянальным? Ці можам мы цьвердзіць, што ёсьць нацыі працавітыя і нацыі гультаяватыя?”
(Васючэнка: ) “Мяркую, што ўсе нацыі па-свойму працуюць, бо кожная нацыя выжывае па-свойму. Іншая рэч, што стаўленьне да працы і да яе антоніму — ляноты, у кожнай нацыі сваё. Беларусы маюць рэпутацыю нацыі працалюбнай, цягавітай. Паглядзіце, як яны шчыруюць увесну на сваіх сотках!”
(Ракіцкі: ) “Так, і ня толькі сяляне, а і артысты, і навукоўцы. Але… Ці маеце вы на карысьць гэтага свайго меркаваньня нейкія аргумэнты зь міталёгіі, фальклёру?”
(Васючэнка: ) “Калі я шукаў у міталёгіі, фальклёры вобраз паталягічнага гультая, які памірае ад голаду толькі таму, што лянуецца размачыць сухары, якія далі яму сардабольныя фундатары, дык такога вобразу не знайшоў. Не знайшоў я і замілаваньня гультайствам, якое, прыкладам, ёсьць у расейцаў. Яны захапляюцца казачнымі вобразамі Ямелі альбо Ільлі Мурамца, які праляжаў на печы трыццаць і тры гады. Мала ў нас сюжэтаў і пра лянівую бабу. У вядомай казцы “Зьбянтэжаны Саўка” муж і жонка папракаюць адзін аднога не гультайствам, а рахуюцца, хто зь іх больш працуе”.
(Ракіцкі: ) “Вы, спадар Васючэнка, гаворыце, што ў беларусаў няма такога захапленьня гультаямі, як у расейцаў. Дадамо тут да вашых прыкладаў яшчэ і Івана-дурня. І тым ня меней… Калі мы зазірнем у “Слоўнік сінонімаў” Анатоля Клышкі, дык там знойдзем ажно пятнаццаць народных найменьняў для гультаёў: гультай, абібок, лежабок, завала, нядбалец, завала, лодар ды іншыя. Дык хіба гультайства не ўхвалялася, калі народ прыдумаў яму столькі назоваў?”
(Васючэнка: ) “Гэтыя назовы сьведчаць ня болей, чым пра тое, што гультаі былі і ў нас. Але ўсе гэтыя словы маюць адценьне асуджальнасьці. Разам з тым, беларусы як нацыя цягавітая, нацыя, так бы мовіць, працаголікаў, адчувалі і пэўную небясьпеку фанатызму працы. Адсюль нарадзіліся адпаведныя казачныя сюжэты, паданьні. Прыкладам, пра звышпрацавітых бабаў, якія пралі ў сьвятую пятніцу, у сьвятую нядзелю і шчодрымі вечарамі. Неўзабаве прыходзіў чорт, казаў: “Ах ты, баба праклятая!..” — і цягнуў звышпрацавітую бабу ў пекла.
Таксама нагадаю сюжэт “Чаму бабы работаюць не аддыхаючы”, запісаны Шэйнам на Мсьціслаўшчыне. У ім распавядаецца пра бабу, якая не захацела паказаць дарогу Хрысту, бо ў яе рукі былі занятыя працай, а нагой яна гушкала дзіця ў люльцы. І толькі другой нагой яна паказала дарогу. А мужчыны з Хрыстом і пагаварылі, і пачаставалі тытунём, і паказалі дарогу. Таму і атрымалі літасьць у Хрыста мужчыны, якія болей прывыклі адпачываць, чым працаваць.
Зусім нечакана на гэтым тле выглядае казачны сюжэт “Хто сьпіць, той не грашыць”. Там распавядаецца не пра гультая, а пра дзядзьку, якому аднойчы прыйшло ў галаву, што кожнае чалавечае дзеяньне суправаджаецца грахом, і каб не грашыць, ён вырашыў спаць. Ён прачынаўся толькі дзеля таго, каб пад’есьці. І за гэткі праведны лад жыцьця ён трапіў у рай. І там, у раі, сам сьвяты Пётар адчыняў яму ключом дзьверы. Мяркую, што гэты сюжэт напоўнены доляй народнай іроніі”.
(Ракіцкі: ) “Натуральна, што гэтыя сюжэты гавораць пра тое, што беларуская нацыя фанатычна аддадзеная працы. Але ўсё ж яны выглядаюць ня вельмі адназначнымі. Мне падаецца, што ў гэтых сюжэтах нацыя і ўсьведамляе гэты свой фанатызм, і засьцерагаецца ад яго. Чым жа гэта гістарычна матывуецца?”
(Васючэнка: ) “Давайце разгледзім прычыны, якія прывучылі беларусаў і да гэтай звышпрацавітасьці, і да гэтых абярогаў. Яны і ў нашай прыродзе, якая досыць сквапная да чалавека, бо няма сваёй чарназёмнай зоны, няма сваіх тропікаў. Мяркую, што геапалітычная прычына таксама да гэтага мае адносіны: беларус ня мог праляжаць трыццаць тры гады на печы, заўсёды зьяўлялася нейкая навала, што зрывала яго зь печы і прымушала да абароны…”
(Ракіцкі: ) “А вось жа паны, магнаты… Яны так любілі розныя забавы”.
(Васючэнка: ) “І народная сьвядомасьць іх асуджала таксама, як асуджала і гультаёў. У вачох простага люду гультайства стала атрыбутам панства. Таму захаваліся ня толькі літаратурныя, але і фальклёрныя зьвесткі пра забавы князёў Радзівілаў. Таксама лічылася панскай забавай і марнатраўствам часу паляваньне. Гэтае стаўленьне да паляваньня выказанае, дарэчы, у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.
(Ракіцкі: ) “Звычайна гістарычныя, жыцьцёвыя рэаліі пераходзяць у літаратуру. Але ў беларускай літаратуры мне нават цяжка згадаць пэрсанажаў бязьдзейных, якія ад няма чаго рабіць кідаюцца ў розныя авантуры, якія вандруюць, зьдзяйсьняюць непрадказальныя ўчынкі або рэфлексуюць, лежачы на канапе. Ці маюць беларусы сваіх літаратурных Чайлд-Гаролдаў, Анегіных, Пячорыных, Абломавых?”
(Васючэнка: ) “Мяркую, што будучы нацыяй дзейснай, беларусы і ў літаратуры спарадзілі мала вобразаў, падобных на Абломава. Хутчэй яны стварылі вобразы, падобныя на ягонага антыпода — дзейснага Штольца, дзейснага, але безаблічнага. Разам з тым, такія пэрсанажы ёсьць. Гэта — шляхта, якая балюе і палюе. Я сам двух такіх герояў вынайшаў — паноў Кубліцкага і Заблоцкага.
Прыгадаю тут адзін клясычны вобраз, шляхціча Завальню з аднайменнай аповесьці Яна Баршчэўскага. Чалавек, які вельмі любіў слухаць казкі і быў сам надзелены фантазіяй, меў пры тым цьвярозы погляд на жыцьцё. Я прыгадваю, як у часе апошняй літаратурна-этнаграфічнай экспэдыцыі на радзіму Яна Баршчэўскага да мяне падышла 90-гадовая бабуля, адвяла мяне ў бок і шэптам на вуха запыталася: “А ці ведаеце вы, чаму яго называлі Завальня? А таму, што ён ляжаў на печы, як завала, і толькі казкі слухаў”. Вось такія адносіны народу да асобаў, апанаваных рэфлексіяй — марнай, як ім здаецца. У той жа час у шляхцічу Завальні, як мне здаецца, памёр няспраўджаны філёзаф. Многія іншыя патэнцыйныя філёзафы сталі асьветнікамі, якіх у нас было і ёсьць болей, чым трэба.
(Ракіцкі: ) “Традыцыйна лічыцца, што філёзаф — найвялікшы гультай. У гэтым зьвязку варта прыгадаць вобраз філёзафа, выведзены яшчэ зласьлівым камэдыёграфам Арыстафанам: у п’есе “Воблакі” Сакрат вісіць у люльцы паміж небам і зямлёй. Вы кажаце, што беларусы — вельмі працалюбная нацыя. А ці не таму ў Беларусі ня так шмат філёзафаў? Абдзіраловіч, Акудовіч…”
(Васючэнка: ) “Мы сапраўды кажам, што беларуская філязофская школа палягае ў пэрыядзе паміж Абдзіраловічам і Акудовічам. І сапраўды, спадару Акудовічу патрэбны свой склеп, свая бочка альбо сваё месца пад воблакамі, дзе можна павіснуць, рэфлексаваць, нічога вонкава ня робячы”.
(Ракіцкі: ) “На вашую думку, ім патрэбная сфэра нядзеяньня?”
(Васючэнка: ) “Безумоўна, тая самая сфэра, якой так бракавала і нашым філёзафам, і нашым творцам, мастакам. Яшчэ адзін тып уяўнага гультая — гэта мастак, творца. Мне прыгадваюцца часы ВКЛ альбо Рэчы Паспалітай, калі гэтыя дзяржавы ўяўлялі сабою вялікі мурашнік, у якім кожны альбо нешта рабіў рукамі, альбо зарабляў грошы. І вось у гэтым мурашніку, як мне думаецца, нашыя творцы блукалі як непрыкаяныя.
Той жа Францішак Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі залежалі ад волі магнатаў, пакутавалі ад прыніжэньня, бо на іх глядзелі як на марнатраўцаў. Пэўна ж пакутаваў пазьней і Язэп Драздовіч, які мусіў за кошык яек прадаваць свае карціны. Гэтыя адносіны да творцы як да марнатраўцы, гэтыя рэфлексіі самога творцы адлюстраваліся ў вядомым аповедзе “Апокрыф” Максіма Багдановіча, дзе Хрыстос спрачаецца з апосталам Пётрам пра сэнс сапраўднай працы. Памятаеце выраз адтуль: “Навошта нам каласы, калі няма паміж імі васількоў?”
(Ракіцкі: ) “У народнай сьвядомасьці аж да сёньня жывуць забабоны пра тое, што людзі разумовай працы, людзі мастацтва — суцэльныя гультаі, і той, хто не трымае ў руках малатка альбо рыдлёўкі — абібок. Чаму аж на пачатку 21 стагодзьдзя, калі разумовая праца, а ня вілы, вызначаюць прагрэс, гэты забабон у беларусаў такі жывучы?”
(Васючэнка: ) “Мяркую, што тут маюць месца выдаткі архаічнай сьвядомасьці й імкненьня беларусаў да выжываньня ў цяжкіх умовах, што зрабіла іх такімі цягавітымі. На гэта наклаліся яшчэ і забабоны савецкай сыстэмы, калі інтэлігенцыю абвесьцілі “праслойкай”, а пралетарыят асноўнай клясаю. Сучасная прагматызацыя таксама спрычынілася да гэтага. Людзі часам ня бачаць розьніцы паміж бязьдзейнасьцю і нядзеяньнем, на якую ў свой час паказаў крытык Анатоль Івашчанка ў публікацыі ў “Нашай Ніве”.
(Ракіцкі: ) “Спадар Васючэнка, размова з вамі прыводзяць да такіх высноваў, якія, на першы погляд, здаюцца парадаксальнымі. Фанатычная працалюбнасьць абарочваецца выдаткамі, а гультайства можа мець плён. Але парадоксу няма, калі мы прыгадаем, што апроч працы ёсьць яшчэ творчасьць, якая ня можа спраўдзіцца бяз моманту рэфлексіі, нядзейнасьці, спакойнага чаканьня”.
(Васючэнка: ) “Прыгадаем вобраз беларускай балотнай чарапахі. Мы ж ніколі не назавем яе гультайкай дзеля таго, то яна ўсё робіць марудна і цярпліва”.