Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": як вы згадваеце Леаніда Брэжнева?


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня споўнілася 100 гадоў ад дня нараджэньня былога генэральнага сакратара КПСС Леаніда Брэжнева, які кіраваў Савецкім Саюзам з 1964 да 1982 году. Што ўспамінаюць цяпер жыхары Менску пра так званы брэжнеўскі пэрыяд застою?

(Спадар: ) “Мне вядомыя легенды, што маскоўскія жанчыны складалі сьпіс самых лепшых мужчынаў Масквы. Брэжнеў быў сярод іх”.

(Спадар: ) “У прынцыпе, на першай стадыі, калі быў малады, спыніў рэпрэсіі, дастаткова мірна ставіўся да страйкаў, да дысыдэнтаў. Пасьля ўжо, канечне, было сьмешна на яго глядзець”.

(Спадар: ) “Успаміны больш-менш прыемныя. Як ён казаў: “Я жыву сам і не перашкаджаю жыць іншым”.

(Спадарыня: ) “Леанід Ільіч — гэта фігура. Добры чалавек, пры якім мне добра жылося. Нічога дрэннага сказаць не магу. Палітычны дзеяч. Яркая асоба. Чыста візуальна прыемна было на яго глядзець, нават на яго нейкую своеасаблівасьць”.

(Спадар: ) “Няхай будзе ён пракляты! Больш нічога не скажу”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да асобы Брэжнева? Што згадваеце?”

(Спадарыня: ) “У апошні час кіраваньня ён быў нібыта няцямкі. Вядома, у той пэрыяд можна было яму своечасова сысьці. Тады дзесьці было добра, а дзесьці дрэнна — ні каўбасы, ні мяса. Я адсюль гэта вазіла ў Арэнбург”.

(Спадар: ) “Было нядрэнна, але ў той жа час усё зачынена. Брэжнеў сам быў мяккі кіраўнік. Ён не стварыў такой дзяржавы, якая б не развалілася”.

(Спадарыня: ) “Згадваецца з той пары дысцыпліна, сіла і моц камуністычнай партыі. Ну, сам Брэжнеў быў добры чалавек. Цяпер надта шмат гавораць пра яго, і можна сьцьвярджаць, што гэта быў годны чалавек”.

(Спадарыня: ) “Зьезды й чэргі — вось і усё. Больш ніякіх успамінаў”.

(Спадар: ) “Я вучыўся ў першай клясе, калі ён памёр. Тады ўсе засмучаліся, плакалі. Як я быў маленькі й асабліва не адчуў таго часу, то нічога дрэнна ці добрага сказаць не магу”.

(Спадарыня: ) “Занадта спакойна жылі, магчыма. Напэўна, ён быў недальнабачным палітыкам ды рэфарматарам. Вядома, трэба было своечасова сысьці. Старым нельга трымацца за месца. Трэба сыходзіць у патрэбны час на пэнсію”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG