Выбух адбыўся ўчора каля 10-й ночы на тралейбусным прыпынку па праспэкце Фрунзе каля кавярні "Фаварыт". Сьведкам стася выпадковы мінак, які распавёў выратавальнікам ды міліцыянтам, што бачыў на прыпынку хлопца і дзяўчыну, і нешта выбухнула проста ў хлопца ў руках.
Пацярпелага адвезьлі ў шпіталь хуткай мэдыцынскай дапамогі, а месца здарэньня дасьледвалі супрацоўнікі міліцыі. Кавалкаў дроту ды іншых дробны мэталічных прадметаў, якія фігуруюць у справе віцебскіх выбухаў 14 і 22 верасьня 2005 году, гэтым разам у раёне знойдзена не было.
Таму міліцыянты зрабілі папярэднія высновы, што найхутчэй у руках пацярпелага выбухнула няякасная пятарда – цяпер, напярэдадні Калядаў, самадзейныя "салюты" ў горадзе можна назіраць ці не штовечар.
Тым ня менш, начны выбух чарговы раз yстурбаваў жыхароў Віцебску: зьвесткі пра яго разьнесьліся вельмі хутка і спарадзілі новую хвалю чутак пра так і ня знойдзеных мінулагодніх "тэрарыстаў". Нагадаем, што пасьля верасьнёўскіх выбухаў 2005 году, ад якіх пацярпелі больш за 40 чалавек, сьледчыя органы праводзілі ў горадзе масавыя ператрусы, у тым ліку і ў кватэрах мясцовых апазыцыянэраў. Падазраванымі ў абедзьвюх крымінальных справах былі каля дзесятка чалавек, у тым ліку жодзінскі моладзевы актывіст Павал Красоўскі. Аднак сапраўды вінаватых так і не знайшлі: 3-га лістапада намеснік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Уладзімер Ціхіня ў часе прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што ў справе віцебскіх выбухаў увогуле "няма ні падазроных, ні затрыманых".