Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША павітаў прысуд Садаму Хусэйну


Радыё Свабода Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш павітаў вынесены Садаму Хусэйну прысуд, назваўшы яго значным дасягненьнем ірацкай дэмакратыі. Джордж Буш адзначыў, што гэты суд ёсьць вехай у ірацкай гісторыі, у імкненьні іракцаў перайсьці ад тыраніі да вяршэнства закону.

Джордж Буш асабліва падзякаваў ірацкім спэцслужбам і амэрыканскім салдатам у Іраку, якія бралі ўдзел ў пошуку і арышце Садама Хусэйна. “Бязь вас не было б сёньняшняга вэрдыкту”, падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.

Як адзначыла Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс, рашэньне ірацкага суду стане лішнім напамінам народу Ірака пра тое, што павінна быць вяршэнства закону над страхам, а справядлівасьці – над помстай”.

Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Маргарэт Бэкэт таксама павітала прысуд, вынесены Хусэйну і яго памагатым.

Аднак лідэры Францыі, Італіі і Гішпаніі заявілі, што яны прынцыпова выступаюць супраць сьмяротнага пакараньня. З заклікам да ўладаў Іраку – не прыводзіць прысуд у выкананьне зьвярнулася Фінляндыя, цяперашні старшыня Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG