Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: да галадоўкі далучаюцца новыя ўдзельнікі


Вячаслаў Кулік, Менск Пятыя суткі ў Берасьце працягваецца “галадоўка салідарнасьці” з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. У акцыі ўдзельнічаюць Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама актывісты іншых палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

Ад сёньня ў офісе берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) вывешаны расклад, паводле якога да галадоўкі будуць далучацца сябры арганізацыі. Са словаў кіраўніка акцыі Ігара Маслоўскага, ужо амаль 30 прозьвішчаў чальцоў партыі зафіксаваная ў сьпісе чарговасьці:

(Маслоўскі: ) “Мы бачылі дасьледаваньне прафэсара Манаева, што толькі каля 45% насельніцтва Беларусі ведаюць, што Аляксандар Казулін цяпер за кратамі. Таму менавіта гэтая галадоўка адбываецца ланцужком, каб прыцягнуць як мага болей увагі. Мы маем намер доўжыць акцыю да таго часу, пакуль у турме галадае спадар Казулін”.

Падрабязнасьці – пазьней ў эфіры і сайце Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG