Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два тыдні працягваецца галадоўка А.Казуліна і С.Скрабца


Алег Грузьдзіловіч, Менск Жонкі палітыкаў кажуць, што 2 лістапада ім не ўдалося атрымаць зьвестак ад адміністрацыі калёніі пра здароўе мужоў. “Учора казалі, што нібыта яны пачуваюцца нармальна, а сёньня нічога ня кажуць”, — паведаміла Ірына Казуліна.

Непакоіць жанчын і тое, што ад галадоўнікаў няма лістоў. Аляксандра Скрабец гэтак тлумачыць адсутнасьць допісаў ад мужа: “Калі ён раней галадаў на знак пратэсту, то рабіў тое ж. Бо напісаць пра пагаршэньне здароўя — такі ліст не прапусьцяць, а хлусіць ён ня будзе”.

2 лістапада датэлефанавацца да кіраўнікоў адміністрацыі калёніі “Віцьба-3” не ўдалося — яны не падымалі слухаўкі, а дзяжурны адказваў, што зьвестак пра галадоўку Казуліна й Скрабца ня мае. Напярэдадні начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў казаў сваякам, што “стан здароўя Казуліна і Скрабца кантралююць лекары”.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін галадуе з 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Былы дэпутат Сяргей Скрабец згодны з патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG