Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбудуцца суды над маладафронтаўцамі


Любоў Лунёва, Менск У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня будуць судзіць сябраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука і Глеба Сандраса. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве.

Хлопцаў затрымалі ўчора ўвечары на Кастрычніцкай плошчы. Разам зь 20 паплечнікамі яны ладзілі акцыю салідарнасьці. Яны трымалі сьвечкі і партрэты зьняволенага лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча.

Байцы спэцназу, які патрулявалі Кастрычніцкую плошчу, заявілі удзельнікам акцыі, што тыя могуць знаходзіцца на плошчы колькі заўгодна. Насамрэч спэцназаўцы выклікалі аўтазак. Удзельнікаў акцыі салідарнасьці адвезьці ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Пазьней усіх за выключэньнем Зьмітра Хведарука і Глеба Сандраса адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG