Кіраўнікі абласных арганізацыяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ды незарэгістраванай Партыі працы ў заяве зазначаюць, што арганізатары канфэрэнцыі, сябры руху “За свабоду” на чале зь Віктарам Карняенкам, “скарыстаўшыся самастойным і самадастатковым характарам стварэньня абласных кааліцыяў, пачалі ствараць паралельныя структуры”.
Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў у тэлефоннай гутарцы паведаміў, што ён ведаў пра канфэрэнцыю — і яна абмяркоўвалася на паседжаньні Каардынацыйнай рады. Сябры рады асудзілі спробы некаторых асобаў, якія скарыстоўваюць магчымасьці рэсурсавых цэнтраў, арганізаваць за іхнымі сьпінамі канфэрэнцыю. Акрамя таго, сябры рады зазначылі, што на канфэрэнцыю запрасілі выбраных людзей — асабіста адданых. Ніводная кандыдатура не была абраная паводле дэмакратычных правілаў.
Канфэрэнцыя прадстаўнікоў дэмакратычных кааліцыяў Магілёўскай вобласьці адбылася 29 кастрычніка. У дэклярацыі грамадзкія актывісты з Магілёва, Бабруйску, Асіповічаў, Крычава, Горак, Бялыніцкага, Дрыбінскага, Хоцімскага ды Шклоўскага раёнаў заявілі, што адзінству дэмакратычных сілаў Беларусі пагражае раскол, ды запатрабавалі, каб кіраўніцтва цэнтральных структураў аб’яднанай апазыцыі захавала адзінства дэмакратычных сілаў Беларусі.
На канфэрэнцыі стварылі Раду грамадзка-палітычных сілаў магілёўскага рэгіёну з функцыямі кансультацыйна-каардынацыйнага органу, а таксама абралі дэлегатаў на агульнабеларускую канфэрэнцыю грамадзка-палітычных сілаў.
Намесьнік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка ў тэлефоннай гутарцы назваў заяву сяброў каардынацыйнай Рады Магілёўскай абласной кааліцыі абсурднай. На канфэрэнцыі, паведаміў ён, абмяркоўвалі праблемы дзейнасьці грамадзкіх актывістаў на месцах. На канфэрэнцыі дэлегаты не казалі пра рух “За свабоду”. Выступ Віктара Карняенкі быў прэзэнтацыйны, у ім ён азнаёміў дэлегатаў з плянам стварэньня руху.