Раней Міністэрства юстыцыі патрабавала пэрсанальны сьпіс сяброў партыі. Кіраўніцтва ПКБ ня выканала гэтага патрабаваньня, бо палічыла, што яно парушае закон “Аб палітычных партыях”. ПКБ абскардзіла папярэджаньне Мін''юсту з гэтай нагоды ў Вярхоўным судзе. 18 кастрычніка суд пакінуў папярэджаньне ў сіле.
ПКБ перадало ў Міністэрства неабходны сьпіс сяброў партыі на паўтары тысячы чалавек. У сувязі з гэтым, як лічаць у ПКБ, Вярхоўны суд ня мае прававых падставаў для прыпыненьня дзейнасьці партыі. Гэта таксама забаронена рабіць падчас выбарчых кампаніяў.