Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лісоўскі названы падазраваным у справе аб кантрабандзе наркотыкаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня зь 9-ай раніцы сябра Саюзу палякаў Анджэй Лісоўскі знаходзіцца на допыце ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Ён названы падазраваным у справе аб кантрабандзе амфэтаміну. Яму паведамілі, што сёньня ў яго на кватэры правядуць ператрус.

Заўтра ў якасьці сьведкі на допыт мае прыйсьці Анжаліка Борыс —старшыня Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі.

29 кастрычніка на КПП “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль Audi, што належыць Анджэю Лісоўскаму і якім ён кіраваў. У машыне былі двое пасажырак, адна зь якіх — Анжаліка Борыс. Мытнікі знайшлі ў аўтамабільным люстэрку невядомы парашок. Тыя, хто быў у машыне, расцанілі гэта як правакацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG