Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – 11-я па продажы зброі разьвіцьцёвым краінам


Радыё Свабода Беларусь знаходзіцца на 11-м месцы ў сьвеце па продажы зброі разьвіцьцёвым краінам у 1998 – 2005 гадох – гэта вынікае з найнавейшай справаздачы дасьледчай службы Кангрэсу ЗША.

Паводле дакумэнту, у апошнія некалькі гадоў Беларусь скараціла пастаўкі зброі ў краіны Азіі, Афрыкі й Лацінскай Амэрыкі. Усяго, паводле справаздачы, за пэрыяд з 1998 да 2005 году Беларусь прадала разьвіцьцёвым краінам зброі на 1 мільярд 100 мільёнаў даляраў.

Агульны аб’ём кантрактаў на пастаўку зброі ў 2005 годзе ў сьвеце склаў звыш 44 мільярдаў даляраў. Паводле справаздачы дасьледчай службы Кангрэсу ЗША, лідзіруюць на гэтым рынку Злучаныя Штаты – амаль 13 мільярдаў даляраў. За ЗША ідуць Францыя і Расея – 7,9 і 7,4 мільярда даляраў адпаведна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG