Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве выказалі салідарнасьць зь Зьмітром Дашкевічам (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларусы, што жывуць у польскай сталіцы, прыйшлі да беларускай амбасады, каб выказаць салідарнасьць са Зьмітром Дашкевічам

(Удзельнік пікету: ) “Мы прыйшлі падтрымаць маладых людзей, якія пайшлі супраць рэжыму Лукашэнкі. Адзін з іх – Зьміцер Дашкевіч, якога судзяць сёньня. У Беларусі ўлады судзяць палітычных дзеячоў не паводле палітычных матываў, а шукаюць розныя іншыя прычыны, каб толькі пазбавіць іх свабоды”.

Прысутныя трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты з надпісамі “Свабоду Зьмітру Дашкевічу”, “Свабоду палітзьняволеным!”, “Дыктатар - у турму”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG