Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Зьмітра Дашкевіча ня змог пабачыць сына


Радыё Свабода Да будынку Дому правасудзьдзя ў Менску сёньня раніцай прыйшоў бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў Уладзімеравіч. Ён спытаў у судзе, ці зможа пабачыць сына. Яму катэгарычна адмовілі, спаслаўшыся на закрыты характар працэсу. На спатканьне ён можа разьлічваць толькі пасьля абвяшчэньня прысуду.

Вячаслаў Дашкевіч назваў працэс над сынам несправядлівым:

(Дашкевіч: ) “Чаму чалавек ня можа думаць так, як ён хоча думаць? Крымінальнага злачынства ён ніякага не зрабіў: ня скраў, не забіў, не абразіў. Калі шчыра гаварыць, то я не ўхваляў спачатку такія ягоныя дзеяньні. Але ён ні ў якую: бацька, не пярэч — і ўсе ягоныя словы. Ён добраахвотна выбраў сабе такі шлях. Ён быў у Амэрыцы нядаўна, ведаў, што супраць яго крымінальная справа заведзеная. Ён мог застацца, дзе захацеў. Але ён прыехаў. Навошта на яго кайданкі надзелі адразу? Тым больш падманулі, выклікалі быццам на нейкую экспэртызу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG