Перадусім — пра здароўе Алены Захожай. Як інвалід трэцяй групы яна сёньня мае дадатковы дзень адпачынку. Кажа, што пачуваецца блага, але ўсё-такі заўтра будзе на працы. Жанчына кажа, што спажывае толькі ваду й сок з гародніны. На пытаньне, як доўга можна трымаць галадоўку, Алена Захожая кажа:
(Захожая: ) “Я сама не чакала такога. Мне самой уяўлялася, што гэта будзе ня так працягла”.
Са словаў Алены Захожай, яна ня першы раз трымае галадоўку. Яшчэ ў траўні 2001 году акцыя пратэсту доўжылася 15 сутак. Тады жанчыну забралі ў лякарню, пасьля чаго адміністрацыя “Белшыны” дазволіла суполцы незалежнага прфасаюзу арандаваць памяшканьне. Пасьля Бабруйскі гарвыканкам зарэгістраваў юрыдычны адрас арганізацыі. Старшыня суполкі БНП Рыгор Спасюк упэўнены, што і цяпер Алена Захожая не саступіць несправядлівасьці:
(Спасюк: ) “Я з Аленай Паўлаўнай гутарыў. Але яна ня будзе выходзіць з галадоўкі, будзе трымацца да апошняга. У нас, вядома, больш цяжкая праца. У нас і гінуць людзі, і рукі адрывае, ды іншыя трагедыі. Таму перапыняем цяпер галадоўку. Тэрмін пэўны прайшоў, цяжка працаваць”.
Як паведаміў Рыгор Спасюк, галадоўка дзесяці актывістаў першаснай арганізацыі БНП “Белшыны” дазволіла ім дамагчыся выплаты затрыманых раней прэміяў і даплатаў на аздараўленьне. Пакуль ня вырашанае пытаньне рэгістрацыі арганізацыі. Але, як удакладніў сёньня Рыгор Спасюк, 1 лістапада юрысты прадпрыемства й прафсаюзу пачнуць працу над гэтым. Інфармацыю пацьвярджае й начальнік юрыдычнай службы “Белшыны” Міхаіл Клопаў:
(Клопаў: ) “Пытаньне гэтае абмяркоўвалася на ўзроўні генэральнага дырэктара”.