(Ст’юарт: ) “Я аб’ядналася са сваімі эўрапейскімі калегамі ў назіраньні за правамі чалавека ў Беларусі. Для нас важна тут быць і назіраць, як праходзіць працэс, і адначасна дэманстраваць сталую занепакоенасьць міжнароднай супольнасьці станам правоў чалавека ў Беларусі. Свабодны й сумленны суд зьяўляецца асноўным правам усіх грамадзянаў ва ўсіх краінах. Я шчыра веру, што працэс будзе адкрыты — я ня бачу ніякіх прычынаў, каб ён быў закрыты для грамадзкасьці й родных.
У ЗША і ва ўсім сьвеце будуць уважліва сачыць за хадой гэтага працэсу. Мы непакоімся, што пэўныя абвінавачаньні маюць палітычную матывацыю, і мы спадзяемся, што гэты суд не зьяўляецца спробай запалохаць тых, хто працуе дзеля будучыні сваёй краіны”.