Паводле апошняй інфармацыі, пасьля разьбіральніцтва спадара Кусельчука выклікаў да сябе намесьнік начальніка Кастрычніцкі РАУС Горадні Міхаіл Чарняк. Міліцыянт у межах сваёй кампэтэнцыі можа прыняць рашэньне адносна затрыманьня дарадцы Аляксандра Мілінкевіча.
Тым жа часам у Горадні міліцыянты прыехалі да хаты Юліі Коцкай, супрацоўніцы прэсавай службы А.Мілінкевіча. Дом у 2-м завулку Іўліева быў замкнуты. Міліцыянты паведамілі суседзям, што нібыта паступіў сыгнал, што з дому вывозяць сьпірт. Пасьля гэтага супрацоўнікі МУС наведалі маці Юліі. Аднак тая адмовілася паехаць зь міліцыянтамі, каб адамкнуць дом. Яны сказалі ёй, што атрымаюць на гэта санкцыю пракурора. Каля дома Ю.Коцкай працягвае дзяжурыць міліцэйская машына.