Сьпіс папоўнілі таксама судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Леанід Ясіновіч і супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага раёну Андрэй Мігун, які выступаў абвінаваўцам у закрытым судзе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Леанід Ясіновіч пакараў пазбаўленьнем волі чатырох сяброў “Партнэрства”, двое зь якіх – Мікалай Астрэйка і Цімафей Дранчук – дагэтуль адбываюць пакараньне.
Любоў Лунёва, Менск Гэтым разам гэта судзьдзі і супрацоўнікі пракуратуры: Аляксей Рыбакоў, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску, Сяргей Бортнік, супрацоўнік пракуратуры Маскоўскага раёну. Сяргей Бортнік выступаў у якасьці абвінаваўцы на працэсе над Аляксандрам Казуліным. Аляксей Рыбакоў выносіў прысуд.
Самае папулярнае
1