Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы рэгіёну накіроўвалі сваіх вылучэнцаў у пяць тэрытарыяльных камісіяў: у абласную — ад Партыі камуністаў Беларускай, у Гомельскую гарадзкую — ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Апрача таго, Партыя камуністаў Беларуская вылучыла сваіх прадстаўнікоў у Жлобінскую, Рагачоўскую і Сьветлагорскую раённыя тэрытарыяльныя камісіі.
Аднак ніхто зь іх ня быў уключаны ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Не ўвайшла ў Гомельскую гарадзкую выбарчую камісію нават былая старшыня гарсавету й гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадэ, якая вылучалася ў камісію ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.