Кіраўнік выбарчага штабу Партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў:
(Івашкевіч: ) “Нікога няма. Сёньня было паседжаньне кіраўнікоў штабоў партыяў, што ўваходзяць у кааліцыю. Мы абмяняліся інфармацыяй”.
На папярэдніх мясцовых выбарах, якія прайшлі ў 2003 годзе, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі патрапіў 61 прадстаўнік апазыцыі. Чаму цяпер атрымалася па-іншаму? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да кіраўніка выбарчага штабу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Паўлава:
(Паўлаў: ) “Штогод улады паводзяць сябе больш жорстка. Нашыя партыйцы — людзі, як кажуць, ужо засьвечаныя. І кожны раз ідзе адсеў, адсеў, адсеў. Дый улады ўжо ня лічацца ні з чым”.
Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Гнеўка спрабаваў патрапіць у склад абласной выбарчай камісіі. Але яго туды не абралі. Спадар Гнеўка згадвае, што такая ж гісторыя зь ім адбылася і падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў.
(Гнеўка: ) “Я ім кажу: скажыце, калі ласка, я больш за дзесяць гадоў працаваў у аблвыканкаме, маю дзьве вышэйшыя адукацыі, ведаю нямецкую мову. Хіба ж я ня ведаю гэтай працы? Чаму мяне не ўключылі? Нічога не маглі адказаць. А там сядзела чалавек дваццаць пяць-трыццаць”.
І толькі ў штабе Партыі камуністаў Беларускай, якая вылучыла прэтэндэнтаў у камісіі больш за іншых, гавораць, што трэба дачакацца заўтрашняга дня. Камуністы спадзяюцца, што адзін-два іх прадстаўнікі ўсё ж пройдуць празь сіта адбору.
У Цэнтравыбаркаме пакуль няма дакладнай інфармацыі пра вынікі фармаваньня тэрытарыяльных выбаркамаў. Мяркуецца, што сьпісы будуць друкавацца ў дзяржаўных мэдыях ад 24 кастрычніка.