Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзіна: плянуецца ператрус у офісе грамадзкай арганізацыі


Радыё Свабода У Жодзіне сёньня плянуецца ператрус у офісе рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане.Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аб’яднаньня Аляксандр Камароўскі. Падставай сталі фальшывыя 500 даляраў, якія ў ноч з 21 на 22 кастрычніка былі знойдзеныя ў яго шапцы на беларуска-польскай мяжы.

Спадар Камароўскі накіроўваўся ў Варшаву на сустрэчу з замежнымі партнэрскімі арганізацыямі. Берасьцейскія мытнікі й міліцыянты зьнялі яго зь цягніка і ўчынілі шматгадзінны допыт. Па справе фальшывых грошай заведзена крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG