Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Фралоў ачоліў менскіх сацыял-дэмакратаў


Уладзімер Глод, Менск Былы кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Валеры Фралоў 22 кастрычніка абраны кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

У інтэрвію Радыё Свабода спадар Фралоў так патлумачыў сваё рашэньне:

(Фралоў: ) "Хочацца канкрэтнай, зразумелай людзям працы. І я думаю, так і рабіць, абапіраючыся на гарадзкую арганізацыю, дзе я пабачыў шмат разумных і добрых людзей. Апошнім часам лідэры апазыцыі шмат гавораць пра нейкія віртуальныя пражэкты, а, мне падаецца, трэба вярнуцца на зямлю, да рэальных рэчаў".

Да абраньня Валерыя Фралова Менскую арганізацыю БСДП (Грамада) шэсьць гадоў узначальваў Міхаіл Ганчарык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG