Параўнальна з папярэднімі выбарамі ў мясцовыя саветы, якія прайшлі ў 2003 годзе, апазыцыйныя партыі панесьлі значныя страты. Сёлета вылучэнцаў амаль у пяць разоў менш, чым тады. Партыйныя лідэры тлумачаць гэта зьменамі выбарчага заканадаўства.
Цяпер, прыкладам, у раённую камісію мясцовая партыйная філія можа накіраваць кандыдатаў толькі пры ўмове, што яна мае тут яшчэ й афіцыйна зарэгістраваныя першасныя суполкі. Калі ж іх пазбавілі рэгістрацыі, дык і вылучаць забаронена. Як вынік, Партыя БНФ праз свае зарэгістраваныя суполкі вылучыла толькі 11 кандыдатаў. Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 12 кожная.
Найбольш апазыцыйных кандыдатаў (86) ад ПКБ. Сакратар ЦК Аляксандар Пахлопка цьвердзіць: гэтая лічба можа нават крыху павялічыцца, паколькі не з усіх раёнаў дайшла інфармацыя. А свой посьпех, зразумела, параўнальна зь іншымі партнэрамі па Каардынацыйнай радзе дэмсілаў, тлумачыць так:
(Пахлопка: ) “Мы яшчэ вылучалі праз збор подпісаў грамадзянаў. Некалькі чалавек змаглі правесьці ад працоўных калектываў. Але пераважна выкарыстоўвалі збор подпісаў”.
Праз збор подпісаў хочуць патрапіць у Віцебскія абласную, гарадзкую і раённую камісіі, прадстаўнікі БСДП (Грамада) гаворыць, кіраўнік абласной партыйнай філіі Анатоль Гнеўка. Ён ня спадзяецца на посьпех, але лічыць, што ўладам нельга даваць магчымасьць казаць пра апазыцыю, што яна нікога не вылучае:
(Гнеўка: ) “Я лічу, што гэта, на жаль, фармальна ўсё. Бо калі я быў у гарвыканкаме, дык там пасьмяяліся: мабыць, вам патрэбна вылучыцца. Я адказваю: патрэбна. Але, баюся, што там ужо ўсё вырашана. Аднак калі не рабіць ніякіх спробаў, дык улады скажуць: апазыцыя ж нікога не вылучала, а ходзіць ды нечага патрабуе. А мы ім у адказ: як гэта не вылучалі?! Глядзіце, калі ласка, вылучалі”.
У кожнай камісіі закон дазваляе мець ад 9 да 13 чалавек. Іхняе фармаваньне павінна завяршыцца ўжо заўтра. Упершыню рэгіянальныя выбары пройдуць за адзін тур, а галасаваньне адбудзецца 14 студзеня 2007 году.
Радыё Свабода