Віктар Карняенка сабраў зь людзей, чые подпісы палічылі несапраўднымі, пісьмовыя тлумачэньні таго, што яны сапраўды падпісваліся за яго. Палітык зьвярнуўся ў Вярхоўны суд, аднак той пакінуў рашэньне выбарчай камісіі бяз зьменаў.
Пасьля таго, як Віктар Карняенка прайшоў усе судовыя інстанцыі ў Беларусі, ён зьвяртаецца ў Раду ААН па правах чалавека. Паводле ягоных словаў, няма ілюзіяў, што рашэньне рады паўплывае на сытуацыю ў краіне, бо пастанова мае характар рэкамэндацыі. «Я зьвяртаўся не дзеля таго, каб аднавіць свае правы, а дзеля таго, каб міжнародныя арганізацыі яшчэ раз пабачылі, як улада выкончае грамадзянскія і палітычныя правы», — заявіў Віктар Карняенка.