Инфармацыйнае агенцтва BNS са спасылкай на прэсавы цэнтар МЗС Латвіі перадае, што А.Герасіменка пацьвердзіў той факт, што праваахоўчыя ворганы Беларусі спынілі крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўніка латвійскай амбасады ў Менску Шміца.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў у сувязі з гэтай інфармацыяй зазначыў, што зьмест перамоваў амбасадара Герасіменкі і міністра Артыса Пабрыкса з’яўляецца канфідэнцыйным:
(Папоў: ) “Але ж абсалютна афіцыйна магу дадаць, што прынамсі асноўныя акцэнты гэтай гутаркі насілі абсалютна супрацьлеглы характар, чым тое, як камэнтуюць гэта нейкія СМІ. Гутарка прайшла ў добразычлівай атмасфэры”.
Крымінальная справа супраць Шміца была ўзбуджаная пасьля таго, які беларуская міліцыя ў часе ператрусу знайшла ў ягонай кватэры парнаграфічныя матэрыялы.
Сам факт ператрусу Латвія назвала грубым парушэньнем Вэскай канвэцыі і адклікала зь Менску амбасадарку Майру Мору.