Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абмяжоўвае закуп тавараў зь Беларусі


Валер Каліноўскі, Менск Міністэрства эканамічнага разьвіцьця й гандлю Расеі адрэагавала на скандальную інфармацыю дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі ад камуністычнай партыі Анатоля Локаця. На мінулым тыдні ён заявіў, што гэтае міністэрства рэкамэндавала рэгіёнам абмежаваць закуп беларускіх тавараў.

Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця й гандлю Расеі Андрэй Шаронаў, які падпісаў адпаведны ліст, накіраваны ў рэгіёны, патлумачыў, што ініцыятыва датычыць толькі фінансаваных з фэдэральнага бюджэту закупаў тавараў зь Беларусі. Спадар Шаронаў заявіў, што гэта зроблена ў адказ на аналягічныя дзеяньні Менску.

Як паведамляе расейскае агенцтва ИТАР-ТАСС, выступаючы ў Дзярждуме, спадар Шаронаў адзначыў, што ў Беларусі “існуе простая забарона на пакупку расейскіх тавараў за кошт бюджэту. Гэта датычыць вялікай колькасьці харчовых тавараў і сельгастэхнікі”.

Дзеяньні ў адказ былі зробленыя Міністэрствам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі яшчэ ў ліпені. Яно рэкамэндавала рэгіёнам Расеі “не дапускаць беларускіх пастаўнікоў (выканаўцаў) пры разьмяшчэньні заказаў на пастаўку тавараў”. Да ліста быў прыкладзены сьпіс такіх тавараў: мэбля, сантэхніка, кафля, мясныя, садавіна-гароднінныя кансэрвы, сынтэтычныя мыйныя сродкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG