Актывісты кампаніі “За свабоду” выйшлі да Кобрыньскага маста й стварылі на ягоных сходах ланцуг. Удзельнікі акцыі трымалі на грудзях вялікія літары, зь якіх складаўся лёзунг “Свабоду палітвязьням!”.
Прыблізна праз дваццаць хвілінаў да месца падзеяў прыехала патрульная машына зь міліцыянтамі, якія загадалі ўдзельнікам акцыі разысьціся. Моладзь рушыла ў бок вуліцы МОПРа, запаліла сьвечкі й паспрабавала стварыць кола, але ў гэты час міліцыянты пачалі затрымліваць актывістаў.
У пастарунку затрыманыя знаходіліся да позьняга вечара. Ніякіх пратаколаў на іх не складалі. Міліцыянты патлумачылі свае дзеяньні неабходнасьцю высьветліць асобы людзей, што бралі ўдзел у акцыі.