Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Міколы Астрэйкі не дапусьцілі маці


Паводле БелаПАН Мікалай Астрэйка, асуджаны ў сувязі з дзейнасьцю незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства", 16 кастрычніка сустрэўся з адвакатам Валянцінай Шыханцовай. Гэта адбылося ўпершыню за час знаходжаньня зьняволенага ў папраўчай калёніі № 17 у Шклове, куды ён быў накіраваны 2 кастрычніка.

Як паведаміла Валянціна Шыханцова, яе падабаронны адчувае сябе нядрэнна і цяпер знаёміцца з умовамі, у якіх яму давядзецца адбываць пакараньне. "Усім зразумела, што папраўчая калёнія -- не курорт, аднак пакуль на ўмовы ўтрыманьня Мікола ня скардзіўся. Зрэшты, ён толькі выйшаў з каранціну і трапіў у атрад. Аднак умовы ўтрымання там нядрэнныя. Прынамсі, не закранаюць чалавечую годнасьць",-- паведаміла Шыханцова.

Разам ёю калёнію наведала маці Міколы Яўгенія Астрэйка. Але сустрэцца з сынам ёй не ўдалося.

4 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінску прыгаварыў чатырох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства" да розных тэрмінаў зьняволеньня. Мікола Астрэйка атрымаў два гады пазбаўленьня волі, Цімафей Дранчук - адзін год, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка - па шэсьць месяцаў. Суд прызнаў маладых людзей вінаватымі паводле артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб''яднаньня, рэлігійнай арганізацыі).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG